ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 25 ліпеня 2021
Мінск Ясна +14°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 лістапада 2015, 13:23

Беларусы па фінансавай дасведчанасці не адстаюць ад еўрапейцаў і амерыканцаў

Аляксандр Сабодзін
Аляксандр Сабодзін

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусы па фінансавай дасведчанасці не адстаюць ад еўрапейцаў і амерыканцаў, лічыць дырэктар офіса афіцыйнага партнёра кампаніі "Альпары" ў Мінску Аляксандр Сабодзін. Такое меркаванне ён выказаў сёння ў час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.

"Магчыма, гэта прагучыць парадаксальна, але я не лічу, што беларусы ў сваёй фінансавай дасведчанасці адстаюць ад еўрапейцаў або амерыканцаў. Працэнт фінансава недасведчаных людзей вялікі ўсюды", - заявіў эксперт.

Паводле яго слоў, каб павысіць фінансавую дасведчанасць, чалавек, як мінімум, павінен быць у гэтым зацікаўлены, а магчымасцей для зацікаўленага чалавека сёння дастаткова. Напрыклад, у Беларусі Нацыянальны банк і ўрад разам з буйнымі фінансавымі кампаніямі, уключаючы "Альпары", вядуць шырокамаштабную сумесную работу па павышэнні фінансавай дасведчанасці насельніцтва.

Іншая справа, што ў заходніх краінах больш развіта крымінальнае і адміністрацыйнае заканадаўства, якое стаіць на шляху розных "пірамід", махляроў і "душыць" іх у зародку, адзначыў Аляксандр Сабодзін. Але і там яно не мае 100-працэнтнай эфектыўнасці, звярнуў увагу ён. "Напрыклад, у ЗША фінансавая піраміда, якую ўзначальваў Бернард Мейдаф, праіснавала амаль 50 гадоў і пазбавіла інвестараў амаль $50 млрд", - прывёў прыклад аналітык.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі