Поўная версія

Беларускія прадукты харчавання пастаўляюцца ў 75 краін свету

Эканоміка 11.10.2019 | 18:21
Фота з архіва
Фота з архіва

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Геаграфія паставак беларускіх прадуктаў харчавання сёння налічвае 75 краін свету, паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным статыстычным камітэце.

Беларусь познасцю забяспечвае свае патрэбнасці ў прадуктах харчавання і адносіцца да краін з самадастатковай вытворчасцю сельскагаспадарчай прадукцыі. Па індэксе харчовай бяспекі Беларусь займае 44-ю пазіцыю сярод 113 краін. У СНД Беларусь лідзіруе па атрыманні на душу насельніцтва бульбы (у 2018 годзе - 618 кг), мяса (129 кг), малака (775 кг). Па сярэднедушавой вытворчасці збожжа (649 кг) краіна займае пятае месца, агародніны (184 кг) - чацвёртае месца.

На аднаго жыхара Беларусі ў 2018 годзе выраблялася мяса ўдвая больш, чым у Расіі і Казахстане. Па вытворчасці малака на душу насельніцтва краіна апярэджвае Казахстан у 2,5 раза, Украіну, Арменію і Расію - у 3,2-3,7 раза. У забеспячэнні харчовай бяспекі значную пазіцыю займае вытворчасць збожжа. На 1 кастрычніка 2019 года ў сельгасарганізацыях краіны валавы збор збожжа (без кукурузы) у першапачаткова апрыходаванай вазе склаў 6,5 млн т (на 23,9 працэнта больш, чым на 1 кастрычніка 2018-га). Прадаўжаецца ўборка цукровых буракоў, агародніны, бульбы.

У краіне забяспечваецца дадатная дынаміка вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. Гадоўля жывёлы і птушкі (у забойнай вазе) у 2018 годзе склала больш як 1,2 млн т (126,3 працэнта да ўзроўню 2010 года), малака - больш за 7,3 млн т (110,9 працэнта).

Гандлёвая сетка Беларусі ў поўнай меры забяспечвае насельніцтва харчовымі таварамі. За восем месяцаў бягучага года арганізацыямі гандлю прададзена харчовых тавараў на суму Br15 млрд. У структуры рознічнага тавараабароту такія тавары складалі 51,4 працэнта. Сярод рэалізаваных арганізацыямі гандлю харчовых тавараў айчынныя складаюць 78,3 працэнта, а па шэрагу тавараў попыт пакупнікоў практычна поўнасцю задавольваецца за кошт прадукцыі беларускіх вытворцаў.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Фота з архіва МАРГ: інтэнсіўнасць росту цэн на агародніну і фрукты ў лістападзе значна знізілася
09:51
Рабочая група для павышэння энергаэфектыўнасці на аб'ектах сацсеткі створана ў Беларусі
09:39
"Белнафтахім" пацвердзіў падпісанне з РФ нафтавага балансу з РФ на 2020 год у аб'ёме 24 млн т
09:13
Фота з архіва Мінтранс: дазволы на перавозкі размяркоўвалі з улікам эфектыўнасці, Польшчы прапаноўвалі бездазвольную сістэму
Учора 18:07
ДМК і China Merchants Group будуць супрацоўнічаць у сферы рэгулявання дзейнасці "Вялікага каменя"
Учора 17:10
Беларусь вывучае міжнародны вопыт развіцця і стымулявання інавацыйнага бізнесу
Учора 15:33
Уладзімір Калтовіч Беларусь і Польшча могуць атрымаць больш выгады ад свайго суседства - Калтовіч
Учора 14:00
Механізм электроннага абарачэння гарантый паміж банкамі і мытнымі органамі ўкарэняць у Беларусі
Учора 12:10
У лістападзе падаражэлі перац і грэчка, патаннелі - капуста і ікра
Учора 10:38
Поўная версія