ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 7 красавіка 2020
Мінск Ясна +10°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
24 лютага 2020, 10:49

Беларускія нафтавікі ўстанавілі сутачны рэкорд бурэння свідравін у Сібіры

Фота з архіва
Фота з архіва

24 лютага, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Супрацоўнікі ТАА "Беларуснафта-Сібір" (паўночнага актыву ВА "Беларуснафта") за суткі прабурылі 312 м сібірскіх нетраў. Гэта новы рэкорд сутачнай праходкі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе прадпрыемства.

Такога максімуму за 24 гадзіны дасягнула брыгада нумар 4 пры бурэнні пілотнага бакавога ствала на свідравіне нумар 2061 куста нумар 5 Паўднёва-Тарасаўскага радовішча. Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны на адзнацы 285 м. "Дасягненне запісала на свой рахунак брыгада Вячаслава Пупенкі, аснашчаная мабільным буравым агрэгатам АРС-125 вытворчасці гомельскага ААТ "Сейсматэхніка". "Пілот" бурыцца з глыбіні 2380 м. Забой самой свідравіны нумар 2061 па праекце складзе 3650 м. Работы прадаўжаюцца", - расказалі на прадпрыемстве.

Беларускія нафтавікі Поўначы ўстанавілі новую рэкордную планку сутачнай праходкі сярод брыгад па бурэнні бакавых ствалоў кампаній "Беларуснафта-Сібір" і "Раснафта-Пурнафтагаз". Гэта "дачка" "Раснафты" ў Заходняй Сібіры - асноўны заказчык беларускага нафтасэрвісу па бурэнні свідравін і бакавых ствалоў. Напрыклад, у 2019 годзе чвэрць аб'ёму работ беларусаў прыпадала на гэта прадпрыемства.

Паўночны актыў ВА "Беларуснафта" - ТАА "Беларуснафта-Сібір" - створаны ў 2008 годзе. Сярод яго асноўных відаў дзейнасці - бурэнне бакавых ствалоў, свідравін, капітальны і бягучы рамонт свідравін, сэрвіс па суправаджэнні буравых прамывачных вадкасцей, паслугі па нахільна-накіраваным бурэнні, тампанажныя работы. Апошнім часам калектыў таварыства абнаўляе рэкорды па гадавой праходцы пры будаўніцтве свідравін і па колькасці прабураных бакавых ствалоў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі