Поўная версія

Беларускія дарожнікі падпісалі ва Украіне буйнейшы кантракт на будаўніцтва трасы

Эканоміка 14.10.2019 | 09:52
Фота з архіва
Фота з архіва

14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускія дарожнікі падпісалі ва Украіне буйнейшы кантракт на будаўніцтва трасы ў Ровенскай вобласці. Такую інфармацыю размясціла ў Facebook кампанія "Белаўтадар-Украіна", паведамляе БЕЛТА.

"11 кастрычніка падпісаны буйнейшы на сёння кантракт у сферы дарожнага будаўніцтва для беларускіх прадпрыемстваў ва Украіне. Гэты кантракт на будаўніцтва новага ўчастка аўтадарогі ў Ровенскай вобласці, што стане часткай будучага праекта "Паўночны абход Роўна", заключаны паміж Службай аўтамабільных дарог і ААТ "Дарожна-будаўнічы трэст нумар 2, Гомель", што ўваходзіць у склад холдынга "Белаўтадар", - паведамляе "Белаўтадар-Украіна".

Беларускае прадпрыемства 25 верасня было прызнана пераможцам у тэндары на будаўніцтва гэтай аўтадарогі, удзельнікамі якога былі таксама турэцкая кампанія Onur і азербайджанская Evrascon. Гэта адзін з буйнейшых тэндараў, якія праводзіліся ў Ровенскай вобласці. Сума кантракта складае 745 млн 999 тыс. грыўняў, што амаль на 10 працэнтаў менш за кошт будаўніцтва, прадугледжанага тэндарнай дакументацыяй. Такім чынам, беларускія дарожнікі сэканомяць для ўкраінскага бюджэту амаль 80 млн грыўняў.

Пачатак будаўніцтва новай асфальтабетоннай аўтадарогі, якая будзе мець па дзве паласы ў кожным напрамку, плануецца ў бягучым годзе. Будаўніцтва прадоўжыцца да канца 2020 года.

"Белаўтадар" мае намер і ў далейшым нарошчваць сваю прысутнасць на ўкраінскім рынку дарожнага будаўніцтва.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Поўная версія