Поўная версія

Беларускі фонд фінпадтрымкі прадпрымальнікаў знізіў ільготную стаўку па пазыках малога бізнесу ў нацвалюце

Эканоміка 02.10.2019 | 15:20
Фота з архіва
Фота з архіва

2 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў з кастрычніка знізіў ільготную стаўку па пазыках і лізінгу да 6,5 працэнта гадавых у беларускіх рублях (раней яна складала 7 працэнтаў), паведамілі БЕЛТА ў фондзе.

Двойчы ў месяц Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў праводзіць конкурс інвестыцыйных праектаў суб'ектаў малога бізнесу для аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі. У ім могуць прымаць удзел суб'екты малога прадпрымальніцтва, якія зарэгістраваны і ажыццяўляюць дзейнасць у Беларусі, а таксама маюць права на атрыманне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі ў адпаведнасці з указам нумар 255 "Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва".

Як правіла, размова ідзе аб інвестпраектах па наступных напрамках: стварэнне, развіццё і пашырэнне вытворчасці тавараў (работ, паслуг); арганізацыя, развіццё вытворчасці, рэалізацыя экспартна арыентаванай, імпартазамяшчальнай прадукцыі; вытворчасць прадукцыі, накіраванай на энерга- і рэсурсазберажэнне; укараненне новых тэхналогій.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Поўная версія