Поўная версія

Беларуска-польскі бізнес-форум пройдзе ў Мінску 26 сакавіка

Эканоміка 22.03.2019 | 11:00
Фота з архіва
Фота з архіва

22 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У беларуска-польскім бізнес-форуме, які пройдзе ў Мінску 26 сакавіка, прымуць удзел звыш 100 бізнесменаў дзвюх краін. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў Беларускай гандлёва-прамысловай палаце (БелГПП).

Плануецца, што ў мерапрыемстве таксама прымуць удзел старшыня БелГПП Уладзімір Улаховіч, прэзідэнт Польскай гаспадарчай палаты Анджэй Арандарскі, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы Сяргей Рахманаў.

На бізнес-форуме будуць разгледжаны перспектывы беларуска-польскага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, адбудуцца прэзентацыі дзелавога клімату дзвюх краін. Запланаваны В2В-перагаворы паміж прадстаўнікамі беларускіх дзелавых колаў і польскіх прадпрыемстваў, якія працуюць у сферах будаўніцтва, укаранення біягазавых тэхналогій, вытворчасці прадуктаў харчавання, тытунёвай прадукцыі, аўтазапчастак, мэблі, прадукцыі з чыгуну, абсталявання для харчовай прамысловасці.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Поўная версія