Поўная версія

Беларусь зацікаўлена прыцягнуць італьянскія кампаніі ў СЭЗ і "Вялікі камень" - Румас

Эканоміка 08.02.2019 | 11:07

8 лютага, Рым /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена прыцягнуць новыя італьянскія кампаніі ў свабодныя эканамічныя зоны і Кітайска-беларускі індустрыяльны парк "Вялікі камень". Аб гэтым заявіў 7 лютага журналістам прэм'ер-міністр Беларусі Сяргей Румас у ходзе рабочага візіту ў Італію, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Напярэдадні кіраўнік беларускага ўрада правёў сустрэчу з намеснікам старшыні Савета Міністраў Італіі, міністрам эканамічнага развіцця, працы і сацыяльнай палітыкі Луіджы Дзі Маё. За апошнія 10 гадоў гэта першая сустрэча на ўзроўні кіраўніцтва ўрадаў Беларусі і Італіі.

"Мы абмяркоўвалі не толькі вынікі сумеснага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, якое дэманструе на працягу некалькіх гадоў устойлівы рост, але і пераход да інвестыцыйнага супрацоўніцтва. У Беларусі паспяхова працуюць каля 260 італьянскіх кампаній. Для іх вылучана цэлая прамысловая акруга ў свабоднай эканамічнай зоне "Брэст". Там прысутнічае няшмат кампаній, але на гэта ёсць шэраг аб'ектыўных прычын. Мы ўчора абмяркоўвалі, як можна прыцягнуць туды новы італьянскі капітал, якія вытворчасці можна перанесці", - расказаў Сяргей Румас.

Прэм'ер-міністр звярнуў увагу, што для работы італьянскага бізнесу створаны добрыя ўмовы як у свабодных эканамічных зонах, так і ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку "Вялікі камень".

Кааліцыйны ўрад у Італіі сфарміраваны прыкладна 8 месяцаў таму, і, як адзначыў Сяргей Румас, яго мэты ў многім сугучныя з тым, над чым працуе беларускі ўрад. "Вялікая ўвага ўдзяляецца ўнутранаму парадку дня, новы ўрад вельмі ўважліва глядзіць на сітуацыю з рабочымі месцамі, сацыяльнай абаронай работнікаў - гэта якраз тыя напрамкі, якімі займаецца і беларускі ўрад", - растлумачыў ён.

Італія традыцыйна ўваходзіць у лік важных гандлёвых партнёраў Беларусі. Тавараабарот паміж краінамі ў 2018 годзе вырас у параўнанні з 2017-м на 15,2 працэнта да $912,7 млн. Найбольшую долю ў беларускім экспарце занялі калійныя ўгнаенні, металапрадукцыя, мэбля, лесаматэрыялы.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Фота з архіва Урад Беларусі зацвердзіў прагноз росту экспарту тавараў у 2019 годзе
19:31
Мінская рэгіянальная мытня ў 2018 годзе павялічыла пералічэнні ў бюджэт на 33 працэнты
17:00
Беларусь і Кітай вядуць перагаворы па сумеснай вытворчасці электрамабіляў
16:04
Павел Уцюпін. Фота з архіва Уступленне Беларусі ў СГА не нясе вялікіх рызык для прамысловасці - Уцюпін
12:39
Рассельгаснагляд адмяніў абмежаванні на пастаўкі сыроў філіяла ААТ "Савушкін прадукт" у Камянцы
Учора 19:54
Садзейнічанне экспарту і абарона націнтарэсаў - Ляшэнка абазначыў ключавыя задачы для Дзяржстандарту
Учора 18:15
Фота з архіва Прадпрыемствы "Беллеспаперапрама" ў 2018 годзе павялічылі пастаўкі на рынкі далёкага замежжа на 41,5 працэнта
Учора 18:01
Беларусь дамовілася з Пакістанам аб нарошчванні паставак айчыннай тэхнікі
Учора 17:55
Мінск, Брэст і Гродна прызнаны лепшымі па ўмовах вядзення бізнесу ў Беларусі
Учора 16:13
Поўная версія