Поўная версія

Беларусь з 1 мая павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Эканоміка 26.04.2019 | 09:39
Фота з архіва
Фота з архіва

26 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь з 1 мая павышае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, вывозімыя за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведнае рашэнне змешчана ў пастанове Савета Міністраў ад 25 красавіка 2019 года нумар 262, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў прэс-службе ўрада.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту будзе павышана з $97,4 да $104,6 за 1 т. У такім жа памеры будзе пошліна на мазут і нафтавы бітум.

Пошліна на прамагонны бензін вырасце з $53,5 да $57,5 за 1 т, на таварныя бензіны - з $29,2 да $31,3 за 1 т.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе $31,3 за 1 т (была $29,2). Такая ж пошліна ўстаноўлена адносна дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолу, змазачных і іншых масел.

Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін адносна сырой нафты і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, змяняліся 1 красавіка. Тады яны таксама былі павышаны.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Поўная версія