Поўная версія

Беларусь удзяляе першарадную ўвагу лічбавай трансфармацыі эканомікі і дзяржкіравання - Папкоў

Эканоміка 15.05.2018 | 14:06
Фота з архіва
Фота з архіва

15 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праблеме лічбавай трансфармацыі эканомікі і дзяржаўнага кіравання ў Беларусі ўдзяляецца першарадная ўвага, заявіў сёння міністр сувязі і інфарматызацыі Сяргей Папкоў у час Еўразійскага лічбавага форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У Беларусі першарадная ўвага ўдзяляецца праблеме лічбавай трансфармацыі эканомікі, дзяржаўнага кіравання і сацыяльнай сферы. Гэта тэма з'яўляецца прыярытэтнай у парадку дня для ўсіх развітых краін і міжнародных арганізацый, а таксама ўключана ў нацыянальныя прыярытэты сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі. Прэзідэнт абазначыў курс далейшага развіцця краіны - гэта пабудова ІТ-краіны. Прыняты дэкрэт нумар 8, які даў беспрэцэдэнтныя правы для рэзідэнтаў ПВТ, дзе будуць апрабаваны найноўшыя тэхналогіі блокчэйна, прымяненне крыптавалют, смарт-кантрактаў", - падкрэсліў міністр.

Сяргей Папкоў адзначыў, што дзякуючы пастаяннай увазе з боку ўрада і органаў дзяржкіравання да праблем лічбавай трансфармацыі Беларусь займае лідзіруючыя пазіцыі па фарміраванні нацыянальнага лічбавага рынку і пачала актыўную міжнародную дзейнасць, накіраваную на гарманізацыю лічбавых рынкаў краін - эканамічных партнёраў. "У 2012 годзе краіна выступіла з прапановай аб фарміраванні адзінай гандлёва-інфармацыйнай прасторы ЕАЭС, у 2013 годзе праявіла ініцыятыву па гарманізацыі лічбавых рынкаў краін "Усходняга партнёрства" і ЕС. У рамках гэтай ініцыятывы Беларусь з'яўляецца каардынатарам работ па такіх напрамках, як лічбавізацыя гандлю, камерцыі, лагістыкі, мытні і транспартных калідораў", - растлумачыў ён.

Міністр звярнуў увагу, што паспяховая рэалізацыя ініцыятывы па гарманізацыі лічбавых рынкаў краін "Усходняга партнёрства" і ЕС, актыўнае супрацоўніцтва з Рэспублікай Карэяй па развіцці нацыянальнай сістэмы беспапяровага гандлю, а таксама з Кітаем па рэалізацыі ініцыятывы "Адзін пояс і адзін шлях" стварае аснову для пашырэння міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтай сферы на ўвесь еўраазіяцкі рэгіён.

"Мы спадзяёмся, што Еўразійскі форум стане штогадовай эфектыўнай дыялогавай пляцоўкай, на якіх дзелавыя і экспертныя колы, органы дзяржкіравання краін еўразійскага кантынента змогуць абмеркаваць актуальныя пытанні фарміравання і гарманізацыі глабальнага лічбавага рынку", - канстатаваў Сяргей Папкоў.

Еўразійскі лічбавы форум (EADF) праходзіць 15 мая ў час міжнароднага форуму па інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях "ТІБО-2018". Мэта EADF - абмеркаванне актуальных пытанняў лічбавай трансфармацыі і гарманізацыі лічбавых рынкаў на нацыянальным і міжкраінавым узроўнях.

У пленарнай сесіі форуму "Перспектывы стварэння адзінага Еўразійскага лічбавага рынку: драйверы і бар'еры" выступаюць кіраўнікі міністэрстваў і адміністрацый краін СНД, Еўразійскай эканамічнай камісіі, адказныя за лічбавую трансфармацыю эканомікі і сістэмы дзяржкіравання, вядучыя міжнародныя эксперты ў галіне ІКТ, прадстаўнікі вядомых тэхналагічных кампаній.

На тэматычных сесіях абмяркоўваюцца пытанні пераадолення бар'ераў лічбавай трансфармацыі, спрашчэння міжкраінавага ўзаемадзеяння ў сферы гандлю і інтэграцыі ў транскантынентальныя ланцужкі паставак.

"ТІБО-2018" праходзіць у Мінску з 14 па 18 мая.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Фота ААТ "Полацктранснафта Дружба" "Полацктранснафта Дружба" плануе поўнасцю ачысціць ветку Унеча-Полацк 2 ад бруднай нафты да 25 ліпеня
Учора 16:20
Прадстаўнікі расійскага бізнесу прапануюць унесці змяненні ў тэхрэгламенты ЕАЭС па малочных прадуктах
Учора 16:02
Мінтранс распрацоўвае генеральную схему развіцця прыдарожнага сэрвісу да 2025 года
Учора 15:35
Фота з архіва Праверыць дзелавую рэпутацыю суб'екта гаспадарання можна на адзіным партале электронных паслуг
Учора 14:41
Урад Беларусі зацвердзіў парадак узаемадзеяння дзяржорганаў пры імпарце нафтапрадуктаў з РФ
Учора 14:13
Урад Беларусі прапануе Сусветнаму банку ўзгадніць дарожную карту рэформ у верасні
Учора 13:56
Міхаіл Мясніковіч Па выніках VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі будзе заключана кантрактаў на суму не менш як $550 млн
18 Ліпень, 17:10
Субоцін: бар'еры на ўнутраным рынку ЕАЭС павінны быць ліквідаваны ў самы кароткі тэрмін
18 Ліпень, 16:54
У Беларусі выцераблена каля трэці плошчаў лёну
18 Ліпень, 14:27
Поўная версія