ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Нядзеля, 12 ліпеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 сакавіка 2019, 19:55

Беларусь у 2018 годзе павялічыла экспарт высокатэхналагічнай прадукцыі на 20 працэнтаў да $14 млрд

Аляксандр Шумілін. Фота з архіва
Аляксандр Шумілін. Фота з архіва

12 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у 2018 годзе павялічыла экспарт высокатэхналагічнай прадукцыі на 20 працэнтаў амаль да $14 млрд Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Аляксандр Шумілін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Значна павялічаны экспарт IT-паслуг. Выйшлі на новыя рынкі збыту, пачалі пастаўкі высокатэхналагічнай прадукцыі ў Іспанію, краіны Афрыканскага кантынента", - сказаў Аляксандр Шумілін.

У ліку найбольш папулярнай за мяжой беларускай высокатэхналагічнай прадукцыі старшыня ДКНТ адзначыў інтэгральныя мікрасхемы, медыцынскае абсталяванне. "Стварылі камп'ютарны тамограф, заказы ідуць у тым ліку на экспарт", - дадаў ён.

Доля экспарту высокатэхналагічнай прадукцыі ў агульным аб'ёме беларускага экспарту ў 2018 годзе склала 33,2 працэнта, што на 1 працэнтны пункт больш, чым у 2017-м.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі