Поўная версія

Беларусь пры пошуку тэрміналаў у краінах Балтыі будзе ўлічваць магчымасць імпарту нафты марскім шляхам

Эканоміка 23.04.2019 | 12:18
У час семінара-канферэнцыі
У час семінара-канферэнцыі

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь пры пошуку тэрміналаў у краінах Балтыі будзе ўлічваць магчымасць імпарту нафты марскім шляхам. Аб гэтым паведаміў сёння намеснік гендырэктара па камерцыйных пытаннях Беларускай нафтавай кампаніі Сяргей Грыб на семінары-канферэнцыі па экспарце ў ЕС прадукцыі канцэрна "Белнафтахім", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Работа вядзецца на пастаяннай аснове з партамі Латвіі і Літвы. Але адным з істотных момантаў пры вырашэнні пытанняў, звязаных з набыццём партовай інфраструктуры, для нас будзе з'яўляцца магчымасць таго ці іншага тэрмінала па прыёмцы нафты з мора", - сказаў Сяргей Грыб.

Паводле слоў намесніка кіраўніка БНК, купля актываў у партах актуальная і з улікам пошуку альтэрнатывы імпарту нафты пасля падатковага манеўру ў Расіі.

"Гэта пытанне ў прынцыпе актуальнае заўсёды. Усё будзе залежаць ад умоў, якія прапануюць нашы партнёры з Прыбалтыкі. Размова ідзе аб аб'ёмах 200-300 тыс. т у месяц", - дадаў ён.

Раней намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Уладзімір Сізоў у інтэрв'ю БЕЛТА паведамляў, што пытанне дыверсіфікацыі паставак нафты адпрацоўваецца канцэрнам даўно, ужо ёсць вопыт паставак з розных рэгіёнаў. Прапрацаваны магчымыя партнёры і лагістыка паставак альтэрнатыўнай нафты на беларускія НПЗ з улікам магчымасцей партоў, трубаправоднага і чыгуначнага транспарту.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Расія пацвердзіла гатоўнасць вырашаць пытанні кампенсацыі Беларусі з-за няякаснай нафты - Румас
Учора 19:25
Сумесную кампанію для будаўніцтва чыгуначнага тэрмінала створаць у "Вялікім камені"
Учора 18:36
Рассельгаснагляд адмяняе абмежаванні на пастаўкі яек 1-й Мінскай птушкафабрыкі
Учора 17:04
Развіццё ўзаемадзеяння Беларусі і Малдовы павінна грунтавацца на вытворчай кааперацыі - пасол
Учора 16:32
Краіны ЕАЭС дасягнулі істотнага прагрэсу ў рабоце над канцэпцыяй агульнага фінансавага рынку
Учора 15:55
Плата за права заключэння дагавораў арэнды зямельных участкаў у Беларусі можа быць зніжана
Учора 15:43
МПЗ прапануе абмеркаваць праект указа аб маркіроўцы тавараў
Учора 13:19
Эксперты Беларусі і Польшчы абмяркуюць у Мінску 30 мая збор і перапрацоўку адходаў
Учора 12:56
"Агралізінг" стаў партнёрам праграмы Банка развіцця па фінансавай падтрымцы МСП
Учора 11:56
Поўная версія