Поўная версія

Беларусь прадставіць інвестыцыйны патэнцыял на форуме ў Жэневе

Эканоміка 19.10.2018 | 11:01
Фота з архіва
Фота з архіва

19 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прыме ўдзел у Сусветным інвестыцыйным форуме Канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці, які пройдзе 22-26 кастрычніка ў Жэневе. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным агенцтве інвестыцый і прыватызацыі.

Удзельнікі форуму абмяркуюць шляхі накіравання патокаў прамых замежных інвестыцый на мэты пашырэння ўстойлівага развіцця. Запланавана каля 50 мерапрыемстваў, у ліку якіх саміт глабальных лідараў, саміт глабальных інвестыцыйных гульняў, круглыя сталы з удзелам міністраў, канферэнцыі, прэзентацыі, сустрэчы ў фармаце В2В, а таксама экспазіцыя краінавых стэндаў Investment Village.

Свой удзел у сусветным форуме пацвердзіла ўжо кіраўніцтва больш як 30 краін Азіі, Еўропы, Паўднёвай і Паўночнай Амерыкі. Сярод вялікага бізнесу заяўкі на ўдзел падалі кампаніі Nestle, Novartis, Contour Global, AMR Industry Alliance, Aviva, Jumia, Siemens, UBS. Усяго ў гэтым годзе арганізатары чакаюць больш за 5 тыс. удзельнікаў.

Беларускую дэлегацыю на форуме ўзначаліць начальнік галоўнага ўпраўлення інвестыцыйнай палітыкі Міністэрства эканомікі Алена Пермінава. У склад дэлегацыі ўвойдуць прадстаўнікі Міністэрства фінансаў, Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі, СЗАТ "Кампанія па развіцці індустрыяльнага парка "Вялікі камень", СЭЗ "Мінск" і пастаяннага прадстаўніцтва Беларусі ў Жэневе.

"23 кастрычніка на сесіі "Talking Business: Усходняя Еўропа і Цэнтральная Азія" будуць прадстаўлены перспектывы ўдасканалення інвестыцыйнага клімату ў Беларусі, - паведамілі ў НАІП. - 26 кастрычніка ў час сесіі "Свабодныя эканамічныя зоны: праблемы і магчымасці" ўдзельнікі мерапрыемства змогуць азнаёміцца з перавагамі і асаблівасцямі работы ў індустрыяльным парку "Вялікі камень".

Сусветны інвестыцыйны форум Канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці праводзіцца раз у два гады з удзелам прадстаўнікоў палітыкі, дзяржаўных органаў кіравання, прыватнага бізнесу, міжнародных арганізацый, навуковых колаў. Да падрыхтоўкі форуму далучаны структуры ААН, Сусветны банк, СГА, Сусветная асацыяцыя агенцтваў па прыцягненні інвестыцый (WAIPA). У мінулым годзе мерапрыемства наведалі больш за 4 тыс. прадпрымальнікаў са 160 краін.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Андрэй Худык. Фота з архіва Беларусь плануе аднавіць перагаворы з Суданам адносна другога ўчастка для здабычы золата
19 Красавік, 19:55
Сусветны банк выдзеліць 90 млн еўра на мадэрнізацыю школ у малых гарадах і вёсках Беларусі
19 Красавік, 18:10
Функцыі кіравання і ўліку размеркаванымі спецправамі пазыкі МВФ перададзены Нацбанку
19 Красавік, 10:20
Будаўнічая пляцоўка Нежынскага ГАК. Фота з архіва Каля $400 млн будзе накіравана да канца года ў будаўніцтва Нежынскага ГАКа
19 Красавік, 10:07
Беларусь і Таджыкістан будуць развіваць супрацоўніцтва ў машынабудаванні і сельскай гаспадарцы
18 Красавік, 18:07
Беларусь і Узбекістан створаць СП па выпуску лекавых і антысептычных сродкаў
18 Красавік, 17:24
Фота з архівы Канферэнцыя "Экспарт у ЕС" будзе прысвечана нафтахімічнай галіне
18 Красавік, 15:34
Прынята распрацаваная з удзелам ЕБРР стратэгія развіцця "Белаўтадара" да 2023 года
18 Красавік, 15:04
Урад Беларусі і Дубайскі МФЦ падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні
18 Красавік, 14:44
Поўная версія