Поўная версія

Беларусь плануе ў 2019 годзе прыцягнуць не менш як $1,6 млрд ПЗІ на чыстай аснове

Эканоміка 10.06.2019 | 14:15

10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь плануе ў 2019 годзе прыцягнуць не менш як $1,6 млрд прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове, паведаміла сёння на прэс-канферэнцыі намеснік міністра эканомікі Алена Пермінава, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Вынікі 2018 года былі для нас вельмі пазітыўныя: прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове склалі каля $1,5 млрд. Прагнозны паказчык быў выкананы. У гэтым годзе наша задача - прыцягнуць не менш як $1,6 млрд прамых замежных інвестыцый на чыстай аснове, таму што менавіта яны з улікам недаўгавой асновы з'яўляюцца прыярытэтам для інвестыцыйнай палітыкі Беларусі", - сказала Алена Пермінава.

Захоўваюцца трэнды па дыверсіфікацыі інвестыцыйных патокаў. "У нас патокі з Еўрапейскага саюза перасягнулі ў гэтым годзе патокі з Расійскай Федэрацыі, хоць з улікам нашай стратэгічнай дружбы, суседства, адсутнасці моўнага бар'ера Расія заўсёды лідзіравала", - адзначыла намеснік міністра. Што датычыцца Кітая, ён застаецца ў топ-3 донараў прамых замежных інвестыцый і ў топ-3 як гандлёва-эканамічны партнёр.

Распрацаваны праект стратэгіі прыцягнення прамых замежных інвестыцый у Беларусь да 2035 года. Ён прадугледжвае рост аб'ёму ПЗІ на чыстай аснове ў два разы да 2025 года - да $3 млрд. "Перад намі стаіць задача да 2025 года падвоіць ВУП - да $100 млрд. Асноўнымі драйверамі атрымання гэтага выніку будуць экспарт, інвестыцыі і развіццё прадпрымальніцтва - малога і сярэдняга бізнесу. Прамыя замежныя інвестыцыі на чыстай аснове ў памеры $3 млрд неабходныя нашай эканоміцы. Таму ў стратэгіі прыцягнення ПЗІ да 2035 года прапісаны механізмы, прынятыя ва ўсім свеце, - работа па ўдасканаленні інвестыцыйнага заканадаўства, спрашчэнні адміністрацыйных працэдур для бізнесу, далейшай лічбавізацыі ўсіх працэсаў, каб максімальна выключыць у будучым суб'ектыўны падыход да вырашэння задач. Усё павінна быць проста: прадставіў пакет дакументаў па электроннай пошце або ў анлайн-рэжыме, атрымаў неабходнае ўзгадненне, пачаў работу", - падкрэсліла Алена Пермінава.

Запланавана таксама актыўная работа па прыцягненні замежных інвестыцый і пашырэнні інвестыцыйнага патэнцыялу Беларусі за мяжой, у тым ліку з дапамогай такіх мерапрыемстваў, як дні эканомікі Беларусі, інвестыцыйныя форумы, канферэнцыі, сустрэчы з бізнесам. Будзе праводзіцца і пошук новых механізмаў пашырэння.

Акрамя таго, плануецца ўдасканаліць работу Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі. Агенцтва перайшло ўжо на новы фармат работы па прынцыпе праектнага офіса: кожны супрацоўнік замацаваны за пэўным інвестыцыйным праектам альбо патэнцыяльным інвестарам.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Вёска атлетаў Мінфін: 70 працэнтаў бюджэту Еўрапейскіх гульняў накіравана на развіццё інфраструктуры Беларусі
Учора 17:46
Беларусь і Італія дамовіліся актывізаваць эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва
Учора 14:48
Беларусь гатова дзяліцца з Венгрыяй вопытам рэалізацыі ядзернай энергетычнай праграмы
Учора 14:45
Еўрапейскія гульні ўзмацняюць інвестыцыйную прывабнасць Беларусі - Ермаловіч
Учора 13:38
Некаторыя маркі цыгарэт даражэюць у Беларусі з 1 ліпеня
Учора 12:31
"Гомсельмаш" паставіць у Кітай партыю машынакамплектаў на больш як $1,5 млн
25 Чэрвень, 16:55
Баляслаў Пірштук. Фота з архіва Горадабудаўнічая палітыка ў Беларусі арыентавана на развіццё разумных і зялёных гарадоў - Пірштук
25 Чэрвень, 13:31
Частковае аднаўленне экспарту беларускай нафты плануецца да канца чэрвеня - "Белнафтахім"
25 Чэрвень, 12:29
Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў маі склала Br1071,6
25 Чэрвень, 10:38
Поўная версія