Поўная версія

Беларусь і Туркменістан да новага года выпрацуюць дарожную карту па вырашэнні праблем Гарлыкскага ГАКа

Эканоміка 11.10.2019 | 14:36
Ігар Ляшэнка. Фота з архіва
Ігар Ляшэнка. Фота з архіва

11 кастрычніка, Ашхабад /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Беларусь і Туркменістан да новага года выпрацуюць дарожную карту па вырашэнні праблем вакол Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната. Аб гэтым у Ашхабадзе заявіў журналістам віцэ-прэм'ер Ігар Ляшэнка па выніках праведзенай сустрэчы лідараў дзвюх краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Кіраўнікі дзяржаў, будучы паглыбленымі ў стан (спраў. - Заўвага БЕЛТА) па праекце Гарлыкскага горна-абагачальнага камбіната, нам, кіраўнікам міжурадавых груп, даручылі выпрацаваць дарожную карту магчымых шляхоў вырашэння праблем, што накапіліся, на Гарлыкскім ГАКу", - сказаў Ігар Ляшэнка.

Паводле яго слоў, па выніках напрацовак у канцы года плануецца праінфармаваць кіраўнікоў дзяржаў аб шляхах вырашэння існуючых пытанняў.

Ігар Ляшэнка таксама расказаў, што напярэдадні ў Ашхабадзе прайшла яго сустрэча з сустаршынёй двухбаковай міжурадавай камісіі. "Я вельмі ўдзячны віцэ-прэм'еру, майму візаві. Мы абазначылі пытанні, якія абмяжоўваюць пакуль, на жаль, перш за ўсё з туркменскага боку, павелічэнне тавараабароту. Пытанні гэтыя мы ў дэталях разабралі. Выказана жывая цікавасць, і я бачу, што мы ў той жа тэрмін - да канца года - разрулім пытанні, якія перашкаджаюць павялічыць тавараабарот", - сказаў ён.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Поўная версія