Поўная версія

Беларусь і Кітай дагаворваюцца аб пашырэнні допуску беларускіх тавараў на рынак КНР

Эканоміка 05.11.2019 | 16:58
У час сустрэчы. Фота пасольства Беларусі ў Кітаі
У час сустрэчы. Фота пасольства Беларусі ў Кітаі

5 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Беларусь і Кітай дагаворваюцца аб пашырэнні допуску беларускіх тавараў на кітайскі рынак, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў пасольстве Беларусі ў Пекіне.

Гэта тэма разглядалася на сённяшняй сустрэчы міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Анатоля Хацько з намеснікам міністра галоўнага мытнага ўпраўлення КНР Лі Го. У мерапрыемстве таксама ўдзельнічаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды. "Бакі абмеркавалі пытанні, звязаныя з пашырэннем допуску беларускіх тавараў на кітайскі рынак, і дамовіліся аб пачатку працэдуры акрэдытацыі новых відаў беларускай сельгаспрадукцыі і прадуктаў харчавання ў КНР", - расказалі ў дыпмісіі.

Па выніках сустрэчы бакі падпісалі пратакол па каранцінных патрабаваннях для экспарту з Беларусі мяса птушкі, які прадугледжвае допуск шырокага пераліку курынага мяса на кітайскі рынак. Сустрэча адбылася ў час работы II Кітайскай міжнароднай выстаўкі імпартных тавараў і паслуг у Шанхаі.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Поўная версія