Поўная версія

Беларусь і Калужская вобласць падрыхтуюць праграму супрацоўніцтва да 2023 года

Эканоміка 15.10.2019 | 13:27
Фота з архіва
Фота з архіва

16 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Калужская вобласць Расіі падрыхтуюць новую праграму супрацоўніцтва на 2021-2023 гады. Такое рашэнне прынята па выніках правядзення чацвёртага пасяджэння двухбаковай рабочай групы па супрацоўніцтве пад кіраўніцтвам старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Беларусі Аляксандра Шуміліна і першага намесніка губернатара Калужскай вобласці Дзмітрыя Дзянісава, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе ДКНТ.

Больш за 25 беларускіх прадпрыемстваў-вытворцаў з усіх рэгіёнаў краіны ўдзельнічаюць у кірмашы "Тыдзень Рэспублікі Беларусь у Калузе". У прыватнасці, прадстаўлена прадукцыя прадпрыемстваў "Купалінка", "Світанак", "Бабуліна крынка", "Камунарка", "Спартак", "Чырвоны харчавік", Гродзенскага мясакамбіната, экспануецца дарожная тэхніка МАЗ.

Навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва Беларусі з Калужскай вобласцю ажыццяўляецца праз сумесныя праекты з навуковымі арганізацыямі Обнінска па лініі падрыхтоўкі высокакваліфікаваных кадраў для ядзернай энергетыкі, а таксама сумесных міжакадэмічных праграм па абмене вопытам, сейсмічнымі і геафізічнымі данымі. Што датычыцца эканамічнага супрацоўніцтва, то за першае паўгоддзе 2019 года двухбаковы тавараабарот склаў $295,4 млн (108,8 працэнта ад узроўню аналагічнага перыяду 2018 года).-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Поўная версія