Поўная версія

Беларусь і ЕБРР падпісалі тры дакументы па пашырэнні супрацоўніцтва

Эканоміка 11.06.2019 | 18:56
Сяргей Румас і Юрген Рыгтэрынк
Сяргей Румас і Юрген Рыгтэрынк

11 чэрвеня, Лондан /Кар. БЕЛТА/. Беларусь і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця пашыраюць узаемадзеянне ў розных сектарах. Адпаведныя дакументы падпісаны сёння ў штаб-кватэры ЕБРР у Лондане па выніках перагавораў прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса і першага віцэ-прэзідэнта ЕБРР Юргена Рыгтэрынка, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

У прыватнасці, падпісаны мемарандум аб узаемаразуменні паміж урадам Беларусі і Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця адносна супрацоўніцтва ў падтрымку Савета па замежных інвестыцыях Беларусі. Гэты савет стане новым органам садзейнічання дыялогу з інвестарскай супольнасцю.

Акрамя таго, падпісаным сёння пагадненнем прадугледжваецца, што ЕБРР выдзяляе 15,5 млн еўра для праграмы "Чыстая вада" ў Віцебскай вобласці. Сродкі пазыкі прафінансуюць інвестыцыйную праграму "Віцебскаблводаканала", якая дасць магчымасць прывесці якасць пітной вады ў адпаведнасць са стандартамі ЕС і Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. Новыя станцыі па ачыстцы пітной вады ад прымесей жалеза будуць устаноўлены ў 80 населеных пунктах да канца 2022 года. Крэдыт з'яўляецца часткай праграмы ЕБРР па водным сектары ў Беларусі.

Паміж урадам Беларусі і ЕБРР падпісаны таксама мемарандум аб узаемаразуменні адносна перадпрыватызацыйнага садзейнічання для ААТ "Віцебскдрэў". ЕБРР распрацуе меры па павышэнні інвестыцыйнай прывабнасці "Віцебскдрэва".

ЕБРР - шматбаковы банк, які садзейнічае развіццю прыватнага сектара і прадпрымальніцкай ініцыятывы ў 38 эканоміках на трох кантынентах. Акцыянерамі банка з'яўляюцца 67 краін, а таксама ЕС і Еўрапейскі інвестыцыйны банк. Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця з'яўляецца буйнейшым інстытуцыянальным інвестарам у эканоміку Беларусі. З пачатку сваёй дзейнасці ў Беларусі ў 1992 годзе ЕБРР інвесціраваў амаль 2,46 млрд еўра ў 114 праектаў у розных галінах эканомікі краіны.-0-

Навіны рубрыкі Эканоміка
Вёска атлетаў Мінфін: 70 працэнтаў бюджэту Еўрапейскіх гульняў накіравана на развіццё інфраструктуры Беларусі
Учора 17:46
Беларусь і Італія дамовіліся актывізаваць эканамічнае і інвестыцыйнае супрацоўніцтва
Учора 14:48
Беларусь гатова дзяліцца з Венгрыяй вопытам рэалізацыі ядзернай энергетычнай праграмы
Учора 14:45
Еўрапейскія гульні ўзмацняюць інвестыцыйную прывабнасць Беларусі - Ермаловіч
Учора 13:38
Некаторыя маркі цыгарэт даражэюць у Беларусі з 1 ліпеня
Учора 12:31
"Гомсельмаш" паставіць у Кітай партыю машынакамплектаў на больш як $1,5 млн
25 Чэрвень, 16:55
Баляслаў Пірштук. Фота з архіва Горадабудаўнічая палітыка ў Беларусі арыентавана на развіццё разумных і зялёных гарадоў - Пірштук
25 Чэрвень, 13:31
Частковае аднаўленне экспарту беларускай нафты плануецца да канца чэрвеня - "Белнафтахім"
25 Чэрвень, 12:29
Сярэдняя зарплата ў Беларусі ў маі склала Br1071,6
25 Чэрвень, 10:38
Поўная версія