Сцяг Нядзеля, 8 верасня 2024
Усе навіны
Усе навіны
Культура
07 жніўня 2024, 16:09

XXX Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе з 1 па 8 лістапада

Скрыншот відэа Міністэрства культуры
Скрыншот відэа Міністэрства культуры
7 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. XXX Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе з 1 па 8 лістапада, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства культуры.

На фестываль пададзена ўжо больш за 2200 заявак з 112 краін. Гледачоў чакае сем конкурсных праграм, у якіх яны ўбачаць лепшыя фільмы з розных куткоў зямлі. У Міністэрстве падкрэслілі, што рэжысёрская група рыхтуе незвычайную, юбілейную цырымонію адкрыцця на галоўнай сцэне краіны - у Палацы Рэспублікі.

Акрамя таго, па просьбам паклоннікаў Нацыянальная кінастудыя "Беларусьфільм" адкрыла рахунак, куды любы жадаючы можа пералічыць узнос на падрыхтоўку і правядзенне кінафестывалю. Яго можна знайсці на сайце Міністэрства культуры.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі