ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 20 чэрвеня 2021
Мінск Ясна +29°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 студзеня 2012, 13:52

Uzari ўдасканальвае вакал да фіналу "Еўрафэсту"

11 студзеня, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Малады артыст, кампазітар і аранжыроўшчык Uzari (Юрый Наўроцкі) актыўна займаецца падрыхтоўкай да фінальнага шоу тэлевізійнага музычнага праекта Белтэлерадыёкампаніі "Еўрафэст" (нацыянальнага адбору міжнароднага песеннага конкурсу "Еўрабачанне"). Аб гэтым ён расказаў карэспандэнту БЕЛТА.

У вольны час, у перапынках паміж работай над конкурсным сінглам The winner ("Пераможца"), Uzari ўдасканальвае вакал - ён займаецца з адным з выдатных расійскіх педагогаў. Вакальную форму артыста на працягу больш як трох гадоў раскрывае і падтрымлівае Вольга Сафронава - выкладчык эстрадна-джазавага вакалу Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, педагог па вакалу і хормайстар Санкт-Пецярбургскага тэатра "Мюзік-хол" і Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі.

На думку Вольгі Сафронавай, Uzari валодае яркай індывідуальнасцю, харызмай, у выканаўца спалучаюцца некалькі талентаў - музыканта, спевака, кампазітара і аранжыроўшчыка. "Многага з таго, чаго Uzari дабіўся ў свае 20 гадоў, іншыя не дасягаюць і да сталасці. Мяне як выкладчыка па вакалу гэта акалічнасць не можа не радаваць. Заняткі з Uzari даюць вялікае задавальненне: у яго цудоўны і непаўторны тэмбр голасу, ён добра паддаецца навучанню. Артыст пастаянна знаходзіцца ў творчым пошуку. Яго кампазіцыі могуць скласці канкурэнцыю многім выканаўцам, у тым ліку заходнім", - пераканана педагог.

Акрамя актыўнай работы над першым сольным альбомам і падрыхтоўкі да фіналу "Еўрафэста" Uzari выступае на канцэртных пляцоўках Беларусі, а таксама за яе межамі, прымае ўдзел у розных тэлевізійных праектах. Так, 11 студзеня артыст прыедзе ў Мінск на запіс новага тэлевізійнага шоу "Акадэмія талентаў".

Фінал тэлевізійнага музычнага праекта "Еўрафэст" адбудзецца 31 студзеня ў мінскім Палацы спорту. "Еўрафэст" будзе трансліравацца ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 1". Пераможца вызначыцца па традыцыйнай формуле згодна з правіламі "Еўрабачання": па выніках галасавання гледачоў і ацэнак журы. Галасаванне ажыццяўляецца праз SMS, званкі па мабільных і стацыянарных тэлефонных лініях.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі