Поўная версія

У "Еўрабачанні-2020" прыме ўдзел 41 краіна

Культура 14.11.2019 | 14:56
Фота eurovision.tv
Фота eurovision.tv

14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У міжнародным конкурсе песні "Еўрабачанне-2020" у Ратэрдаме прыме ўдзел 41 краіна, у тым ліку Беларусь. Такая інфармацыя размешчана на афіцыйным сайце конкурсу, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Заяўлены прадстаўнікі Балгарыі і Украіны, у бягучым годзе яны ў конкурсе не ўдзельнічалі. Выканаўцы з 35 краін выступяць у двух паўфіналах. Дзясятка лепшых з кожнага выступіць у фінале разам з канкурсантамі з краін вялікай пяцёркі "Еўрабачання" (Францыя, Германія, Італія, Іспанія, Вялікабрытанія) і Нідэрландаў, якія прымаюць у 2020 годзе конкурс.

Жараб'ёўка, дзе вызначыцца, у якім паўфінале выступіць кожная краіна, пройдзе 28 студзеня ў Ратэрдаме.

Слоган "Еўрабачання-2020" - "Open up" (Адкрыйся). Конкурс прымаюць Нідэрланды пасля перамогі Дункана Лоўрэнса з песняй "Arcade" на конкурсе ў 2019 годзе, які праходзіў у Тэль-Авіве (Ізраіль). Паўфіналы адбудуцца 12 мая і 14 мая, фінал - 16 мая.-0-

Навіны рубрыкі Культура
Поўная версія