Поўная версія

У Брэст з'язджаюцца ўдзельнікі форуму "Музеі Беларусі"

Культура 04.10.2019 | 14:46

Фота з архіва
Фота з архіва

4 кастрычніка, Брэст /Кар. БЕЛТА/. Брэст 4-6 кастрычніка прымае IV Нацыянальны форум "Музеі Беларусі", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Удзельнікі прыбудуць 4 кастрычніка ў горад над Бугам, а затым зоймуцца падрыхтоўкай экспазіцыйных пляцовак у лёгкаатлетычным манежы. Асноўнымі днямі правядзення мерапрыемства стануць 5 і 6 кастрычніка. "У нас будзе 126 удзельнікаў, 115 з іх - дзяржаўныя музеі: ад нацыянальных да раённых. Будуць прадстаўлены каля дзясятка школьных музеяў, турыстычныя фірмы і кампаніі, якія займаюцца вытворчасцю абсталявання і мультымедыйных сродкаў для музейнай справы", - расказаў дырэктар Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея Аляксей Міцюкоў.

Для наведвальнікаў форум стане ўнікальным шанцам на адной пляцоўцы азнаёміцца з патэнцыялам музеяў рэспублікі. Спецыялісты ж скарыстаюцца магчымасцю, каб абмеркаваць актуальныя пытанні, прадэманстраваць новыя падыходы ў музейнай справе, дагаварыцца з калегамі аб сумесных праектах. Адбудзецца конкурс сярод музеяў, дзе будуць вызначаны лепшыя ў навукова-асветнай, экспазіцыйнай, выставачнай і фондавай рабоце, выдавецкай справе і рабоце з партнёрамі. Іх дзейнасць ацэніць аўтарытэтнае журы.

Для ўдзельнікаў форуму арганізуюць аглядную экскурсію па тысячагадовым Брэсце. У тым ліку ім пакажуць новыя экспазіцыі ў мемарыяльным комплексе "Брэсцкая крэспасць-герой" і абноўлены археалагічны музей "Бярэсце".

Арганізатарамі IV Нацыянальнага форуму "Музеі Беларусі" выступаюць Міністэрства культуры Беларусі і Брэсцкі аблвыканкам. Тэма мерапрыемства ў гэтым годзе - "Музей: навука, інавацыі, камунікацыя".-0

Навіны рубрыкі Культура
Фота арганізатараў выставы Фотавобразы 1000-гадовага Брэста прадставілі ў галоўнай выставачнай зале горада
18 Кастрычнік, 10:03
Шасцігадзінным арт-батлам мастакоў пачаўся фестываль "Віцебскі лістапад"
18 Кастрычнік, 09:08
Бондар: Дні культуры Туркменістана - яркая старонка летапісу духоўнага ўзаемаўзбагачэння
17 Кастрычнік, 19:53
Фота junioreurovision.tv Анлайн-галасаванне на сайце дзіцячага "Еўрабачання" стартуе 22 лістапада
17 Кастрычнік, 19:00
Пеўчая традыцыя Полацкага раёна ўвайшла ў спіс нематэрыяльных каштоўнасцей Беларусі
17 Кастрычнік, 17:47
Дэбютантаў першага Венскага балю ў Купалаўскім выберуць з 200 прэтэндэнтаў
17 Кастрычнік, 16:41
Фота gomel.gov.by На міжнародным фестывалі мастацтваў Gomel Fest чакаюць каля 2 тыс. удзельнікаў
16 Кастрычнік, 19:53
Вызначаны пераможцы конкурсу сцэнарыяў ігравых фільмаў "Мая Беларусь"
16 Кастрычнік, 17:17
Праекты студэнтаў БДАМ увайшлі ў праграму Мінскага міжнароднага фестывалю паўнакупальных фільмаў
16 Кастрычнік, 14:37
Поўная версія