Поўная версія

Тэатральныя калектывы з 13 краін прымаюць удзел у фестывалі "Белая вежа"

Культура 09.09.2019 | 11:55

9 верасня, Брэст /Святлана Вечорка - БЕЛТА/. У Брэсцкім акадэмічным тэатры драмы ўрачыста адкрыўся XXIV Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Тэатральны форум стаў заключным акордам святочных мерапрыемстваў, якія праходзяць у Брэсце ў гонар 1000-гадовага юбілею. Прысутная ў вялікай зале БАТД публіка апладысментамі вітала прадстаўнікоў 13 краін - удзельніц фестывалю - 28 тэатральных калектываў з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Польшчы, Германіі, Францыі, Казахстана, Арменіі, Балгарыі, Венгрыі, Грузіі, Літвы.

"Белая вежа" заўсёды была адметнай падзеяй для нашага горада і вобласці. У гэтым годзе яна арганічна ўпісалася ў чараду святочных падзей. Я рады, што на цэлы тыдзень мы з вамі акунёмся ў дзіўны свет мельпамены, дакранёмся да чароўнага мастацтва тэатра", - сказаў, адкрываючы форум, намеснік старшыні аблвыканкама, старшыня аргкамітэта фестывалю Генадзь Барысюк. Ён пажадаў артыстам творчых поспехаў, а гледачам - эстэтычнай асалоды ад праглядаў.

Міністр культуры Юрый Бондар накіраваў удзельнікам і гасцям фестывалю прывітанне, якое зачытала прадстаўнік міністэрства Лізавета Грынкевіч. Міністр звярнуў увагу на вялікі аўтарытэт брэсцкага форуму, яго статус аднаго з самых прадстаўнічых і прэстыжных аглядаў творчых дасягненняў і адкрыццяў у тэатральным свеце. "Дзякуючы фестывалю жыхары і госці горада над Бугам маюць унікальную магчымасць пазнаёміцца з класічнымі і наватарскімі пастаноўкамі з розных краін. Для дзеячаў тэатра "Белая вежа" - сапраўдная школа майстэрства, пляцоўка для абмену вопытам, цікавых дыскусій і знаёмстваў", - адзначыў Юрый Бондар. Ён выказаў упэўненасць, што фестывальныя дні падораць усім аматарам тэатра незабыўныя ўражанні і радасць ад сустрэчы з высокім мастацтвам, будуць садзейнічаць умацаванню дружбы паміж народамі.

Конкурсную праграму адкрыў спектакль "Сымон-музыка" ў пастаноўцы Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Я. Коласа.

Эстафету ў віцебскіх артыстаў сёння ж увечары прыме ўладальнік Гран-пры "Белай вежы" Львоўскі акадэмічны тэатр. На гэты раз любімцы брэсцкай публікі прадставяць заснаваны на легендах вулічны спектакль "Карпацкі калейдаскоп". У фестывальнай афішы заяўлены і монаспектаклі, пастаноўкі для дзяцей і лялечныя спектаклі, пластычныя і балетныя пастаноўкі. Асаблівая ўвага пры складанні праграмы была ўдзелена калектывам з гарадоў-пабрацімаў. У прыватнасці, сваю творчасць прадставяць тэатры з польскага Любліна, балгарскага Плевена, расійскай Цюмені, украінскіх Луцка і Адэсы, грузінскага Батумі.

Ацэньваць пастаноўкі будзе інтэрнацыянальная каманда прафесійных крытыкаў з Германіі, Літвы, Расіі, Эстоніі, Беларусі.

XXIV Міжнародны тэатральны фестываль "Белая вежа" пройдзе па 15 верасня. Арганізатарамі форуму выступаюць Брэсцкія абласны і гарадскі выканаўчыя камітэты, Міністэрства культуры, Брэсцкі акадэмічны тэатр драмы.-0-

Навіны рубрыкі Культура
У час экскурсіі кітайскай дэлегацыі па Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Фота Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Беларуска-кітайская выстаўка "Традыцыі сустракаюцца" адкрыецца ў Нацбібліятэцы 25 верасня
13 Верасень, 19:35
Беларусь і Кітай пастаянна знаходзяць новыя магчымасці культурнага супрацоўніцтва - Бондар
13 Верасень, 17:01
Вялікі тэатр Беларусі падрыхтаваў выставу пра Яўгена Глебава
13 Верасень, 12:42
Аскараносны фільм "Скура" пакажуць на міжнародным фестывалі кароткаметражных фільмаў у Мінску
12 Верасень, 11:54
Візіткі фіналістаў нацадбору дзіцячага "Еўрабачання-2019" прадставілі ў тэлеэфіры
12 Верасень, 11:00
Кнігу пра Вітольда Бялыніцкага-Бірулю прэзентавалі ў Нацыянальным мастацкім музеі
12 Верасень, 10:36
Выстава "Беларуская культура праз прызму часоў" адкрыецца ў Гасцінай Уладзіслава Галубка
11 Верасень, 14:00
Выстава нямецкага мастака Германа Буса "Палеская элегія. Страчаная зямля" адкрылася ў Мінску
11 Верасень, 12:23
Пра падарожжы па Беларусі мастака Кастуся Качана раскажа выстава ў Гомелі
11 Верасень, 11:35
Поўная версія