Поўная версія

Старажытны і сучасны Брэст на палотнах Настассі Фецісавай прадстаўлены ў Музеі абароны крэпасці

Культура 04.09.2019 | 09:01
Настасся Фецісава. Фота   "Вечерний Брест"
Настасся Фецісава. Фота "Вечерний Брест"

4 верасня, Брэст /Святлана Вячорка - БЕЛТА/. У Музеі абароны Брэсцкай крэпасці 3 верасня адкрылася выстава работ Настассі Фецісавай "Стары Брэст - крэпасць", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Экспазіцыя разгарнулася ў адной з залаў на першым паверсе музея. Тут прадстаўлена больш за 30 карцін, напісаных у розныя гады. Большасць прысвечана сярэдневяковаму Брэсту - любімай тэме мастачкі. Са скрупулёзнай дакладнасцю на жывапісных палотнах паказаны дамы, вулачкі, манастыры і храмы старажытнага горада. Сцены ўпрыгожваюць партрэты вядомых дзяржаўных дзеячаў таго часу.

З вернісажам мастачку павіншаваў старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук, асабліва адзначыўшы стыль і сур'ёзны, навуковы падыход у яе творчасці. "Я вельмі рады, што такія таленавітыя, рознабакова развітыя людзі жывуць і працуюць у нашым горадзе. Можна колькі заўгодна настальгіраваць па горадзе, якога няма, але гісторыя не ведае ўмоўнага ладу. Маючы сучаснае, мы павінны памятаць і папулярызаваць сваё мінулае, шукаць формы яго выражэння ў нейкіх сучасных архітэктурных, ландшафтных, іншых варыянтах, можа, у кантэксце рэстаўрацыі. І калі гэта работа прадоўжыцца, то ў тым ліку і дзякуючы творчасці Настассі Фецісавай", - сказаў мэр.

Падарункам гораду да тысячагоддзя назваў выставу дырэктар мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць - герой" Рыгор Бысюк. "Лагічна, што гэта выстава адкрываецца тут, таму што менавіта на тэрыторыі крэпасці знаходзіцца дзяцінец нашага горада. Тут такая сувязь часоў, сувязь душ. Мне здаецца, Брэсцкая крэпасць з'яўляецца працягам сярэдневяковай гісторыі горада - трагічнай і высокай", - заўважыў Рыгор Бысюк.

Паводле слоў мастачкі, яна з удзячнасцю прыняла прапанову кіраўніцтва музея арганізаваць выставу на яго плошчах. "На гэтай прасякнутай вайной зямлі, у гэтым музеі мне здалося сімвалічна і цудоўна перадаць такое своеасаблівае прывітанне ад старадаўняга горада ў дні тысячагоддзя", - сказала Настасся Фяцісава.

На вернісажы адбылася і прэзентацыя новага палатна мастачкі - сучаснай панарамы горада "Брэст 2019". "Гэта карціна толькі што з майстэрні. На ёй прадстаўлена тая частка горада, якая мяне вельмі цікавіла, - ад Кобрынскага моста да крэпасці і ад Мухаўца да вакзала. Брэст так змяніўся! І мне хацелася паказаць самае асноўнае, тое, што вельмі спадабалася: аўтавакзал, новую транспартную развязку, набярэжную, вуліцу Савецкую", - падзялілася аўтар.

Выстава "Стары Брэст - крэпасць" у Музеі абароны будзе працаваць да 24 верасня.-0-

Навіны рубрыкі Культура
Фота арганізатараў выставы Фотавобразы 1000-гадовага Брэста прадставілі ў галоўнай выставачнай зале горада
Учора 10:03
Шасцігадзінным арт-батлам мастакоў пачаўся фестываль "Віцебскі лістапад"
Учора 09:08
Бондар: Дні культуры Туркменістана - яркая старонка летапісу духоўнага ўзаемаўзбагачэння
17 Кастрычнік, 19:53
Фота junioreurovision.tv Анлайн-галасаванне на сайце дзіцячага "Еўрабачання" стартуе 22 лістапада
17 Кастрычнік, 19:00
Пеўчая традыцыя Полацкага раёна ўвайшла ў спіс нематэрыяльных каштоўнасцей Беларусі
17 Кастрычнік, 17:47
Дэбютантаў першага Венскага балю ў Купалаўскім выберуць з 200 прэтэндэнтаў
17 Кастрычнік, 16:41
Фота gomel.gov.by На міжнародным фестывалі мастацтваў Gomel Fest чакаюць каля 2 тыс. удзельнікаў
16 Кастрычнік, 19:53
Вызначаны пераможцы конкурсу сцэнарыяў ігравых фільмаў "Мая Беларусь"
16 Кастрычнік, 17:17
Праекты студэнтаў БДАМ увайшлі ў праграму Мінскага міжнароднага фестывалю паўнакупальных фільмаў
16 Кастрычнік, 14:37
Поўная версія