Поўная версія

"Станцыя Сібір" з'явіцца на музычным фестывалі "Вялікая бард-рыбалка"

Культура 11.06.2019 | 09:35

11 чэрвеня, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Вялікая зборная сібірскіх бардаў прыедзе ўпершыню на міжнародны музычны фестываль "Вялікая бард-рыбалка", які пройдзе дзясяты раз 26-28 ліпеня ў пасёлку Грудзічына Быхаўскага раёна на беразе Чыгірынскага вадасховішча. Аб гэтым паведаміла карэспандэнту БЕЛТА арт-дырэктар бард-рыбалкі Вольга Залеская.

Такое рашэнне прынята аргкамітэтам фестывалю аўтарскай песні "Станцыя Сібір", які ў апошнія выходныя чэрвеня ўпершыню пройдзе пры падтрымцы рэгіянальнага Міністэрства культуры ў Новасібірскай вобласці з мэтай захавання і развіцця жанру аўтарскай песні, а таксама папулярызацыі сібіракоў у сусветнай бардсупольнасці.

"Дапамагаць самавыяўляцца сібіракам трэба, але яшчэ адным важным складнікам павінны стаць паездкі да нашых сабратаў на берагі любой далёкасці, - адзначыў адзін з аўтараў праекта Сяргей Аляксееў. - Так нарадзілася "Сібірская дзясятка" - каманда аўтараў, выканаўцаў, склад якой будзе вызначаць бард-актыў аднаго з сібірскіх рэгіёнаў. У гэтым годзе з мэтай абмену вопытам, наладжвання культурных кантактаў і ў рамках дасягнутых дамоўленасцей аб развіцці міжрэгіянальнага супрацоўніцтва паміж кіраўніцтвам Магілёўскай і Новасібірскай абласцей "Сібірская дзясятка" адправіцца на "Вялікую бард-рыбалку".

У склад дэлегацыі ўвойдуць аўтары, выканаўцы з 7 рэгіёнаў Новасібірскай вобласці: Барнаула, Краснаярска, Томска, Горна-Алтайска, Ангарска, Абакана і Новасібірска. Разам з сібірскай зборнай бардаў прыедуць і тэлежурналісты, якія маюць намер зняць фільм пра наведванне Беларусі. "У праграме бард-рыбалкі праект сібіракоў будзе прадстаўлены асобным канцэртам на галоўнай фестывальнай сцэне 26 ліпеня. Таксама яны выступяць на іншых канцэртных пляцоўках і прымуць удзел у тэматычных мерапрыемствах музычнага свята", - расказала Вольга Залеская.

Паводле яе слоў, на творчых пляцоўках фестывалю ў гэтым годзе выступяць музыканты з Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Чэхіі, Літвы, Эстоніі і ўпершыню з Іспаніі. У юбілейнай праграме запланаваны сольныя канцэрты і творчыя праекты з удзелам зорак аўтарскай песні, джазавых і эстрадна-інструментальных ансамбляў, удзельнікаў праекта "Песні нашага стагоддзя" Лідзіі Чабаксаравай і Яўгена Быкава. Адным з хэдлайнераў творчага праекта стане папулярны расійскі бард і сатырык, паэт і музыкант Цімур Шааў.

Мерапрыемства стартавала ў 2010 годзе і стала візіткай музычна-фестывальнага жыцця Магілёўскай вобласці. За 9 гадоў форум наведалі больш за 15 тыс. гледачоў, музыкантаў і артыстаў з 14 краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Польшчы, Славакіі, Германіі, Чэхіі, Ізраіля, ЗША, Літвы, Латвіі, Італіі, Балгарыі. Сярод знакамітых гасцей - Таццяна і Сяргей Нікіціны, Аляксандр Дольскі, Юлій Кім, Аляксей Івашчанка, Юрый Рашанцаў, Барыс Бурда.

Генеральны партнёр праекта - ААТ "Магатэкс", афіцыйны партнёр - булачна-кандытарская кампанія "Дамачай", інфармацыйныя партнёры: БЕЛТА, "СБ. Беларусь сегодня", Альфа Радыё, тэлеканал СТБ, тэлерадыёкампанія "Магілёў" і інфармацыйнае агенцтва "Магілёўскія ведамасці".-0-

Навіны рубрыкі Культура
Фота з архіва Мелодыі ваенных гадоў у выкананні Прэзідэнцкага аркестра Беларусі прагучаць на чыгуначным вакзале Мінска
Учора 19:04
Беларускі музычны тэатр пакажа сваю інтэрпрэтацыю "Камедыі" Уладзіміра Рудава
Учора 18:16
Дырэкцыя "Славянскага базару" праводзіць суперакцыю па продажы білетаў
Учора 16:12
Вялізную карціну пра абарону Брэсцкай крэпасці прадставяць на выстаўцы ў Мінску
Учора 16:00
Святочныя мерапрыемствы да Дня Незалежнасці адкрые канцэрт у Палацы Рэспублікі 2 ліпеня
Учора 14:19
Спаборніцтвы валыншчыкаў, выступленні фальклорных калектываў і квэсты пройдуць на "Кушлянскім фэсце"
25 Чэрвень, 20:40
Выстаўку плакатаў Вялікай Айчыннай вайны пакажуць у Оршы
25 Чэрвень, 17:58
РТБД рыхтуе прэм'еру спектакля аб жыцці ў дзвюх эпохах
25 Чэрвень, 17:25
Больш за 300 іспанскіх характарных лялек прадэманструюць у Гасцёўні Уладзіслава Галубка
24 Чэрвень, 15:00
Поўная версія