ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Аўторак, 31 сакавіка 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +2°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
24 лютага 2020, 15:08

Спектакль "Паўлінка" Купалаўскага тэатра ў Наваполацку наведалі больш як 600 гледачоў

Фота з архіва
Фота з архіва

24 лютага, Мінск /Настасся Архіпава - БЕЛТА/. Спектакль "Паўлінка" Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы 22 лютага ў час паказу ў Палацы культуры "Нафтан" Наваполацка наведалі 610 гледачоў, паведамілі БЕЛТА ў тэатры.

Найстарэйшы спектакль Купалаўскага тэатра ўнесены ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі. Яго прэм'ера ў пастаноўцы заслужанага дзеяча мастацтваў БССР Ільва Літвінава адбылася ў 1944 годзе ў горадзе Томску, дзе тэатр знаходзіўся ў эвакуацыі. За час існавання спектакля над ім працавала некалькі пакаленняў лепшых артыстаў краіны, а сам ён стаў школай сцэнічнага майстэрства. Штогод кожны новы тэатральны сезон у Купалаўскім адкрываецца менавіта "Паўлінкай".

Гледачы цёпла ўспрымаюць пастаноўку дзякуючы спалучэнню яркіх народных характараў, цікаваму сюжэту, народным песням і танцам, мілагучнай мове класіка беларускай літаратуры і майстэрству выканаўцаў. Наступны гастрольны паказ "Паўлінкі" адбудзецца на сцэне Магілёўскага абласнога драматычнага тэатра 22 красавіка.

Як дадалі ў тэатры, 22 лютага на Галоўнай сцэне ў Мінску адбыўся паказ спектакля "Школа падаткаплацельшчыкаў". Такім чынам, агульная колькасць гледачоў Купалаўскага за адзін дзень склала 950 чалавек.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі