Поўная версія

"Славянскі базар-2019": Віцебск прымае міжнародны форум мастацтваў

Культура 15.07.2019 | 09:00

15 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Віцебск прадаўжае прымаць галоўную культурную падзею 2019 года - "Славянскі базар". XXVIII Міжнародны фестываль мастацтваў праходзіць у горадзе над Дзвіной з 11 па 15 ліпеня. Дадатковыя мерапрыемствы запланаваны на 16-17 ліпеня.

У гэтыя дні з раніцы і да ночы Віцебск уяўляе сабой адну вялікую сцэну для свята мастацтва ва ўсіх яго праяўленнях. На канцэртных пляцоўках змяняюць адна адну праграмы вядомых артыстаў эстрады, музыкантаў, джазавых і класічных выканаўцаў. А на вуліцах да фестывальнага інтэрактыву далучаюць публіку мастакі і перформеры, кавер-бэнды і індзі, рок-групы, акцёры і танцоры.

Усё самае цікавае не застаецца без увагі і нашых карэспандэнтаў. Асноўныя падзеі "Славянскага базару ў Віцебску" - у аглядзе БЕЛТА.

"Гэта свята дружбы і ўзаемаразумення" - Лукашэнка адкрыў "Славянскі базар у Віцебску""Гэта свята дружбы і ўзаемаразумення" - Лукашэнка адкрыў "Славянскі базар у Віцебску"
"Мы рады ўсім, хто прыехаў да нас, каб далучыцца да гэтага прыгожага свята - сапраўднага свята мастацтва, дружбы і ўзаемаразумення", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Таісія Павалій удастоена ўзнагароды Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення"Таісія Павалій удастоена ўзнагароды Прэзідэнта Беларусі "Праз мастацтва - да міру і ўзаемаразумення"
"У яе асаблівая гісторыя: у свой час яна стала пераможцам конкурсу маладых выканаўцаў на гэтай сцэне, і сёння яе імя заслужана заззяла на плошчы зорак нашага "базару", - сказаў Прэзідэнт.

Ксенія Галецкая заваявала Гран-пры дзіцячага конкурсу на "Славянскім базары ў Віцебску"Ксенія Галецкая заваявала Гран-пры дзіцячага конкурсу на "Славянскім базары ў Віцебску"
Усім арганізатарам конкурсу і яго юным удзельнікам за велізарную прафесійную работу падзякаваў старшыня міжнароднага дзіцячага журы спявак Босан (Швецыя).

Бясконцы раман з музыкай - "Славянскі базар" адкрыўсяБясконцы раман з музыкай - "Славянскі базар" адкрыўся
Прагучалі знаёмыя пазыўныя фестывалю - і стаўшыя ўжо за гэтыя гады блізкімі і роднымі вядучыя на трох мовах краін - заснавальніц форуму віталі шасцітысячную залу і яшчэ больш шматлікую тэлеаўдыторыю.

Казахстанец набраў найбольшы бал на конкурсе "Славянскага базару"Казахстанец набраў найбольшы бал на конкурсе "Славянскага базару"
На сцэне Летняга амфітэатра ў выкананні 16 удзельнікаў конкурсу "Славянскага базару" прагучалі сусветныя хіты, дапоўненыя харэаграфіяй шоу-балета Алы Духавай "Тодэс".

Рапота: "Славянскі базар" - важная культуралагічная пляцоўка для Саюзнай дзяржавыРапота: "Славянскі базар" - важная культуралагічная пляцоўка для Саюзнай дзяржавы
"У любой сферы важна мець эфектыўны інструмент для вырашэння практычных задач. У сферы культуры Беларусі і Расіі менавіта такім з'яўляецца "Славянскі базары", - адзначыў Рыгор Рапота.

Навіны рубрыкі Культура
Поўная версія