Поўная версія

Шырокая праграма будзе прадстаўлена на XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы

Культура 09.01.2018 | 13:13
Фота з архіва
Фота з архіва

8 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Наведвальнікам і гасцям XXV Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу будзе прадстаўлена шырокая культурная і дзелавая праграма, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі Беларусі.

У Мінінфарме адбылося пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемства. Адзначана, што ў час выстаўкі-кірмашу будзе арганізавана экспанаванне лепшых узораў нацыянальнага і замежнага кнігавыдання. Сярод асноўных тэм выстаўкі - падвядзенне вынікаў святкавання ў краіне 500-годдзя беларускага кнігадрукавання, юбілейныя даты класікаў айчыннай літаратуры, памятныя даты ў гісторыі Беларусі.

Члены аргкамітэта таксама абмеркавалі ход падрыхтоўкі і правядзення ў рамках выстаўкі міжнароднага сімпозіума літаратараў "Пісьменнік і час".-0-

Навіны рубрыкі Культура
Поўная версія