Поўная версія

Сем беларускіх выдавецтваў стануць удзельнікамі Санкт-Пецярбургскага кніжнага салона

Культура 22.05.2019 | 11:04

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Сем беларускіх выдавецтваў прымуць удзел у XIV Санкт-Пецярбургскім міжнародным кніжным салоне, які пройдзе з 23 па 26 мая, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве інфармацыі.

Сваю прадукцыю на выстаўцы прэзентуюць выдавецтвы "Беларусь", "Беларуская Энцыклапедыя імя П.Броўкі", "Мастацкая літаратура", "Вышэйшая школа", "Народная асвета", "Пачатковая школа", выдавецкі дом "Звязда". Будуць прадстаўлены праекты, выпушчаныя ў 2018-2019 гадах. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена кніжным навінкам, прысвечаным 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, а таксама друкаванай прадукцыі, прымеркаванай да II Еўрапейскіх гульняў. Знойдуць адлюстраванне ў кніжных праектах тэмы Года малой радзімы і юбілеі класікаў беларускай літаратуры.

Акрамя прэзентацый на беларускім стэндзе запланаваны перагаворы па пастаўцы электроннага кантэнту выдавецтва "Вышэйшая школа" санкт-пецярбургскім кампаніям, круглы стол у магазіне "Кнігарня пісьменніка", у якім у 2017 годзе быў адкрыты аддзел беларускай кнігі.

XIV Санкт-Пецярбургскі міжнародны кніжны салон будзе праходзіць на традыцыйнай пляцоўцы - у Міхайлаўскім манежы. Акрамя маскоўскіх і пецярбургскіх выдавецтваў на берагі Нявы з'едуцца прадстаўнікі кніжнай індустрыі з 12 расійскіх рэгіёнаў і 20 краін свету. Салон прымеркаваны да 100-годдзя з дня нараджэння Данііла Граніна і Года тэатра. Арганізатарамі форуму выступаюць Расійскі кніжны саюз, Федэральнае агенцтва па друку і масавых камунікацыях, Камітэт па друку і ўзаемадзеянні са СМІ Санкт-Пецярбурга.-0-

Навіны рубрыкі Культура
Камерная зала Вялікага тэатра Беларусі адкрые сезон шэдэўрамі сусветнай оперы
Учора 15:09
"Беларусь 3" падрыхтаваў тэматычныя выпускі да дзён нараджэнняў Валянціны Гаявой і Генадзя Гарбука
Учора 14:01
Выстава праваслаўных абразоў "Нябеснае воінства" адкрылася да 1000-годдзя Брэста
Учора 11:47
У Косаўскім палацы. Фота з архіва Рэстаўрацыю Косаўскага палацава-паркавага ансамбля плануюць завяршыць у 2020 годзе
Учора 11:11
Гастрольны тур спектакля "Радзіва "Прудок" Купалаўскага тэатра пачаўся з аншлагаў у Брэсце
18 Ліпень, 13:01
Пленэр, прагноз ад слімака і тэатралізаванае шэсце - у Глыбокім пройдзе "Вішнёвы фестываль"
17 Ліпень, 16:44
Фота з архіва Сусветныя шэдэўры оперы і аперэты прагучаць 15 жніўня ў канцэртнай зале "Верхні горад"
17 Ліпень, 13:17
Прэм'ера песні Гвердцытэлі і выступленне сям'і Паўліяшвілі - у Віцебску прайшоў канцэрт шансона
17 Ліпень, 13:01
Артыстаў з 7 краін збярэ ў Гродне фестываль вулічнага мастацтва
16 Ліпень, 17:48
Поўная версія