Поўная версія

Сакрэтамі майстэрства падзеляцца ганчары Беларусі і Расіі на пленэры ў Аршанскім раёне

Культура 08.10.2019 | 09:47

8 кастрычніка, Віцебск /Вольга Багачова - БЕЛТА/. Міжнародны пленэр дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва "Букет Прыдняпроўя" збярэ 9-12 кастрычніка ў Аршанскім раёне майстроў з Беларусі і Расіі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці.

Мерапрыемства пройдзе на базе Цэнтра народнай творчасці і рамёстваў у пасёлку Копысь. Яго ўдзельнікамі стануць знакамітыя ганчары і керамісты з розных куткоў Беларусі, а таксама іх калегі са Смаленска і Пскова. На працягу некалькіх дзён майстры будуць ствараць работы, праводзіць майстар-класы, у час якіх раскажуць аб сваім бачанні захавання традыцый народных рамёстваў, падзеляцца вопытам, аўтарскімі напрацоўкамі і сакрэтамі прафмайстэрства.

Важнай часткай пленэру стане конкурсны складнік. Творчае спаборніцтва "Гліна спявае" пройдзе ў пяці намінацыях. Журы трэба будзе вызначыць лепшыя дамашнюю калекцыю (іх аўтары прывязуць з сабой), зробленыя ў дні пленэру гліняны посуд, цацку, выраб дэкаратыўна-глінянай пластыкі і выбраць пераможцу ў намінацыі "Зберажэнне і развіццё ганчарных традыцый".

Таксама насычаная праграма ўключае знаёмства з выдатнымі мясцінамі Аршанскага раёна, удзел у разнастайных культурных мерапрыемствах, у тым ліку свяце "Малая радзіма - вялікая любоў", прысвечаным Году малой радзімы і 960-годдзю пасёлка Копысь.

Арганізатары - Міністэрства культуры, Беларускі саюз майстроў народнай творчасці, упраўленне культуры Віцебскага аблвыканкама, Аршанскі райвыканкам.-0-

Навіны рубрыкі Культура
Фота арганізатараў выставы Фотавобразы 1000-гадовага Брэста прадставілі ў галоўнай выставачнай зале горада
18 Кастрычнік, 10:03
Шасцігадзінным арт-батлам мастакоў пачаўся фестываль "Віцебскі лістапад"
18 Кастрычнік, 09:08
Бондар: Дні культуры Туркменістана - яркая старонка летапісу духоўнага ўзаемаўзбагачэння
17 Кастрычнік, 19:53
Фота junioreurovision.tv Анлайн-галасаванне на сайце дзіцячага "Еўрабачання" стартуе 22 лістапада
17 Кастрычнік, 19:00
Пеўчая традыцыя Полацкага раёна ўвайшла ў спіс нематэрыяльных каштоўнасцей Беларусі
17 Кастрычнік, 17:47
Дэбютантаў першага Венскага балю ў Купалаўскім выберуць з 200 прэтэндэнтаў
17 Кастрычнік, 16:41
Фота gomel.gov.by На міжнародным фестывалі мастацтваў Gomel Fest чакаюць каля 2 тыс. удзельнікаў
16 Кастрычнік, 19:53
Вызначаны пераможцы конкурсу сцэнарыяў ігравых фільмаў "Мая Беларусь"
16 Кастрычнік, 17:17
Праекты студэнтаў БДАМ увайшлі ў праграму Мінскага міжнароднага фестывалю паўнакупальных фільмаў
16 Кастрычнік, 14:37
Поўная версія