Поўная версія

Прэм'ера песні Гвердцытэлі і выступленне сям'і Паўліяшвілі - у Віцебску прайшоў канцэрт шансона

Культура 17.07.2019 | 13:01
Тамара Гвердцытэлі
Тамара Гвердцытэлі

17 ліпеня, Віцебск /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. Дванаццаты раз на "Славянскім базары" адбыўся праект "Шансон ТБ - усе зоркі", і зноў Летні амфітэатр быў поўны, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Вядучыя вечара адразу заклікалі ўсіх танцаваць і дзяліцца фота ў сацыяльных сетках пад спецыяльным хэштэгам. Адна з першых на сцэну выйшла Тамара Гвердцытэлі і падарыла зале прэм'еру песні "Мотив любви". Спявачка падзякавала Віцебску за пастаянна цёплы прыём і прызналася, што для гэтага горада гатова спяваць заўсёды. На гэтыя словы гледачы адрэагавалі працяглымі апладысментамі.

Віцебскай публіцы прадставілі свае музычныя навінкі Міхаіл Бублік, Уладзімір Ждаміраў. Ірыну Круг паклоннікі задарылі кветкамі, а група "Лесапавал" выйшла ў сваім новым складзе.

Самая бурная рэакцыя была на з'яўленне Сасо Паўліяшвілі, які першую песню выканаў адзін, а затым - разам са сваёй жонкай Ірынай і дачкой Сандрай. Харызматычны грузін не скупіўся на кампліменты і паветраныя пацалункі.

У амфітэатры таксама выступілі Уладзіслаў Мядзянік, Кацярына Галіцына, Таццяна Цішынская, Віктар Рыбін, Наталля Сенчукова, Валерый Курас і іншыя зоркі шансона. Артысты выступалі разам з аркестрам пад кіраўніцтвам Міхаіла Яніса і шоу-балетам "Сенсацыя".

Канцэртная праграма XXVIII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" амаль завершана. Сёння ўвечары ў Летнім амфітэатры адбудзецца заключны рок-канцэрт, дзе выступіць група "Кіпелаў".-0-

Навіны рубрыкі Культура
Фота арганізатараў выставы Фотавобразы 1000-гадовага Брэста прадставілі ў галоўнай выставачнай зале горада
Учора 10:03
Шасцігадзінным арт-батлам мастакоў пачаўся фестываль "Віцебскі лістапад"
Учора 09:08
Бондар: Дні культуры Туркменістана - яркая старонка летапісу духоўнага ўзаемаўзбагачэння
17 Кастрычнік, 19:53
Фота junioreurovision.tv Анлайн-галасаванне на сайце дзіцячага "Еўрабачання" стартуе 22 лістапада
17 Кастрычнік, 19:00
Пеўчая традыцыя Полацкага раёна ўвайшла ў спіс нематэрыяльных каштоўнасцей Беларусі
17 Кастрычнік, 17:47
Дэбютантаў першага Венскага балю ў Купалаўскім выберуць з 200 прэтэндэнтаў
17 Кастрычнік, 16:41
Фота gomel.gov.by На міжнародным фестывалі мастацтваў Gomel Fest чакаюць каля 2 тыс. удзельнікаў
16 Кастрычнік, 19:53
Вызначаны пераможцы конкурсу сцэнарыяў ігравых фільмаў "Мая Беларусь"
16 Кастрычнік, 17:17
Праекты студэнтаў БДАМ увайшлі ў праграму Мінскага міжнароднага фестывалю паўнакупальных фільмаў
16 Кастрычнік, 14:37
Поўная версія