ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 20 чэрвеня 2021
Мінск Ясна +29°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
25 мая 2015, 09:26

Песня беларускага дуэта Uzari & Maimuna "Time" стала 12-й у паўфінале "Еўрабачання-2015"

25 мая, Вена /Кар. БЕЛТА/. Песня беларускага дуэта Uzari & Maimuna "Time", якая ўдзельнічала ў першым паўфінале "Еўрабачання-2015", стала 12-й у паўфінале, паведаміў карэспандэнт БЕЛТА.

Пасля завяршэння міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2015", пераможцам якога стаў швед Монс Зелмерлёў, вынікі галасавання ў паўфіналах былі апублікаваны на афіцыйным сайце форуму.

Самую высокую ацэнку беларускай песні паставіла Грузія. Восем балаў Беларусь атрымала ад Малдовы, сем - ад Арменіі. Данія і Грэцыя прыслалі па троечцы. Расія паставіла шэсць балаў. Агульная сума балаў склала 39. Крыху больш (41 бал) у Малдовы, і ў яе 11-е месца ў паўфінале. Албанія, якая замыкае дзясятку, набрала 62 балы. Беларусь дала самы высокі бал Расіі, 10 - Грузіі, 8 - Эстоніі. Армянскую песню Беларусь ацаніла ў 7 балаў, бельгійскую - у 6, малдаўскую - у 5 балаў, сербскую - у 4. З Грэцыяй Беларусь абмянялася троечкамі. Румыніі выставіла двойку, Фінляндыі - адзін бал.

У першым паўфінале, які прайшоў 19 мая, удзельнічалі 16 краін. За бортам фіналу засталіся Малдова, Беларусь, Данія, Нідэрланды, Македонія, Фінляндыя.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі