Поўная версія

Пераможцай "Еўрабачання-2016" стала Джамала з Украіны

Культура 16.05.2016 | 09:46
Джамала
Джамала

16 мая, Стакгольм /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Пераможцай міжнароднага песеннага конкурсу "Еўрабачанне-2016" стала Джамала з Украіны (песня "1944", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Украінская выканаўца набрала 534 балы. Другое месца заняла аўстралійка Дэмі Ім (511 балаў), трэцім стаў расіянін Сяргей Лазараў (491 бал).

Джамала (Сусана Джамаладзінава) выконвае аўтарскую музыку на стыку джаза, соўла і рытм-н-блюза з элементамі класікі і госпела. Вядомасць Джамале прынесла выступленне на міжнародным конкурсе маладых выканаўцаў "Новая хваля-2009" у Юрмале, дзе яна атрымала Гран-пры. Пасля гэтай перамогі пеўчая кар'ера выканаўцы пачала імкліва развівацца, яна актыўна выступае за мяжой.

У 2011 годзе Джамала выпусціла першы сольны альбом For Every Heart, які практычна поўнасцю складаецца з аўтарскіх кампазіцый.

У 61-м конкурсе "Еўрабачанне" прынялі ўдзел 42 краіны. Швецыя праводзіла песенны конкурс шосты раз. Акрамя традыцыйных краін - членаў Еўрапейскага вяшчальнага саюза, у гэтым годзе яго трансліравалі ЗША і Кітай.

Як паведамлялася, беларускі артыст IVAN (Аляксандр Іваноў) не змог прабіцца ў фінал папулярнага музычнага шоу Еўропы, хоць яго выступленне лічыцца на конкурсе адным з самых запамінальных.-0-

Навіны рубрыкі Культура
Поўная версія