Поўная версія

Паэтычныя майстэрні з вядомымі літаратарамі ўпершыню пройдуць на "Вялікай бард-рыбалцы"

Культура 12.07.2019 | 14:08
Фота Pixabay
Фота Pixabay

12 ліпеня, Магілёў /Сяргей Кулягін - БЕЛТА/. Міжнародны музычны фестываль "Вялікая бард-рыбалка", які пройдзе 26-28 ліпеня ў п.Грудзічына Быхаўскага раёна, запускае новы праект - "Паэтычныя майстэрні" ад Міжнароднай літаратурнай прэміі "Антонаўка 40+", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў аргкамітэце творчага праекта.

Майстэрні пачнуць работу 26 ліпеня ў 14.00 у лагеры "Сваё асяроддзе", у раёне лясной сцэны. Іх будуць праводзіць члены аргкамітэта і журы прэміі "Антонаўка 40+" - вядомыя літаратары: Вольга Анікіна і Дзмітрый Легеза (Санкт-Пецярбург), Ірына Карэніна і Алесь Емельянаў-Шыловіч (Мінск). Для ўдзелу ў майстар-класах неабходна прыслаць падборку вершаў - не менш за пяць, але не больш за дзесяць твораў на адрас antonovkaprize@gmail.com з абавязковай паметкай "Для ўдзелу ў паэтычнай майстэрні". Таксама ўдзельнік можа зарэгістравацца на месцы, прадаставіўшы раздрукаваную падборку вершаў (не менш за тры экзэмпляры).

У час майстэрняў удзельнікі будуць чытаць свае творы і атрымаюць кансультацыю прафесійных літаратараў. Іх разаб'юць на групы, у кожнай тайным галасаваннем удзельнікаў будуць вызначаць фіналістаў. Кіраўнікі майстар-класаў таксама маюць права адабраць аднаго-трох аўтараў, якія потым прымуць удзел у вячэрняй канцэртнай праграме. Іх адзначаць спецыяльнымі дыпломамі і ўручаць памятныя сувеніры.

"Паэтычныя майстэрні - вельмі важная і даўно запланаваная намі гісторыя, на якую проста не хапала сіл, - адзначылі субяседнікі. - Напэўна, да юбілейнага, дзясятага фестывалю так сышліся зоркі, што ў праекта з'явіліся кіраўнікі ў асобе вядомых літаратараў, якія гатовы прадаўжаць і развіваць гэта пачынанне на бард-рыбалцы. Дарэчы, суарганізатарам і старшынёй журы майстэрняў стане мінчанка Ірына Карэніна: паэт, крытык, журналіст, рэдактар паэтычных кніг. Яна з'яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Расіі, аўтарам шасці паэтычных кніг і заснавальніцай Міжнароднай літаратурнай прэміі "Антонаўка 40+".

"Вялікая бард-рыбалка" стартавала ў 2010 годзе і стала візіткай музычна-фестывальнага жыцця Магілёўскай вобласці. За дзевяць гадоў форум наведалі больш за 15 тыс. гледачоў, музыкантаў і артыстаў з 14 краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Польшчы, Славакіі, Германіі, Чэхіі, Ізраіля, ЗША, Літвы, Латвіі, Італіі, Балгарыі.

Генеральны партнёр праекта - ААТ "Магілёўскі мясакамбінат", афіцыйны партнёр - булачна-кандытарская кампанія "Дамачай", інфармацыйныя партнёры - БЕЛТА, "СБ. Беларусь сегодня", "Альфа Радыё", тэлеканал СТБ, тэлерадыёкампанія "Магілёў" і інфармацыйнае агенцтва "Магілёўскія ведамасці".-0-

Навіны рубрыкі Культура
Камерная зала Вялікага тэатра Беларусі адкрые сезон шэдэўрамі сусветнай оперы
Учора 15:09
"Беларусь 3" падрыхтаваў тэматычныя выпускі да дзён нараджэнняў Валянціны Гаявой і Генадзя Гарбука
Учора 14:01
Выстава праваслаўных абразоў "Нябеснае воінства" адкрылася да 1000-годдзя Брэста
Учора 11:47
У Косаўскім палацы. Фота з архіва Рэстаўрацыю Косаўскага палацава-паркавага ансамбля плануюць завяршыць у 2020 годзе
Учора 11:11
Гастрольны тур спектакля "Радзіва "Прудок" Купалаўскага тэатра пачаўся з аншлагаў у Брэсце
18 Ліпень, 13:01
Пленэр, прагноз ад слімака і тэатралізаванае шэсце - у Глыбокім пройдзе "Вішнёвы фестываль"
17 Ліпень, 16:44
Фота з архіва Сусветныя шэдэўры оперы і аперэты прагучаць 15 жніўня ў канцэртнай зале "Верхні горад"
17 Ліпень, 13:17
Прэм'ера песні Гвердцытэлі і выступленне сям'і Паўліяшвілі - у Віцебску прайшоў канцэрт шансона
17 Ліпень, 13:01
Артыстаў з 7 краін збярэ ў Гродне фестываль вулічнага мастацтва
16 Ліпень, 17:48
Поўная версія