ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 29 верасня 2022
Мінск +6°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
11 снежня 2015, 09:41

Названы намінанты на прэмію "Залаты глобус"

11 снежня, Лос-Анджэлес /БЕЛТА - ТАСС/. Намінанты на прэстыжную прэмію ў галіне кінематаграфіі і тэлебачання "Залаты глобус 2016" аб'яўлены на цырымоніі ў Лос-Анджэлесе.

У катэгорыі "Лепшы поўнаметражны фільм - драма" названы фільм "Кэрал" паводле матываў рамана 1952 года Патрыцыі Хайсміт "Цана солі", баявік "Шалёны Макс: дарога лютасці", вестэрн "Выжылы", канадска-ірландская драма "Пакой" і драма "У цэнтры ўвагі".

Фільм "Кэрал" пра каханне і складаныя адносіны дзвюх жанчын стаў лідарам у гонцы за прэстыжную кінапрэмію. Стужка, у якой галоўныя ролі сыгралі Кейт Бланшэт і Руні Мара, трапіла адразу ў пяць намінацый. Абедзве актрысы прэтэндуюць на прэмію як "Лепшыя актрысы драматычнага фільма". Тод Хэйнс пазмагаецца за права стаць "Лепшым рэжысёрам". І пятая намінацыя, у якую трапіў фільм "Кэрал", - "Лепшая музыка да фільма". Фільм прэтэндаваў на "Залатую пальмавую галіну", але застаўся без галоўнай узнагароды.

У намінацыі "Лепшы поўнаметражны фільм - камедыя" прадстаўлены "Гульня на паніжэнне" Адама Макея, "Джой" Дэвіда О.Расэла, "Шпіён" Пола Фіга, "Дзяўчына без комплексаў" Джуда Апатау і "Марсіянін" Рыдлі Скота. Сам Скот нараўне з Тодам Хэйнсам ("Кэрал"), Алехандра Гансалесам Іньярыту ("Выжылы"), Джорджам Мілерам ("Шалёны Макс: Дарога лютасці") і Томам Макарці ("У цэнтры ўвагі") прэтэндуе на званне "Лепшага рэжысёра". У акцёрскіх намінацыях прадстаўлены Кейт Бланшэт і Руні Мара, якія сыгралі ў фільме "Кэрал", Алісія Вікандэр і Эдзі Рэдмэйн за фільм "Дзяўчына з Даніі", Леанарда Ды Капрыа за драму "Выжылы", Майкл Фасбендэр, які сыграў галоўную ролю ў "Стыве Джобсе" Дэні Бойла і іншыя артысты. "Стыў Джобс" таксама прэтэндуе на ўзнагароду за лепшы сцэнарый, таксама ў гэтай намінацыі прадстаўлены стужкі "Гульня на паніжэнне", "У цэнтры ўвагі", "Пакой" і "Агідная васьмёрка" Квенціна Таранціна.

У катэгорыі "Лепшы тэлефільм" названы крымінальная драма "Злачынства ў Амерыцы", "Амерыканская гісторыя жахаў: атэль", тэлесерыял у жанры трагікамедыі "Фарга", міні-серыял "Плоць і косці" і "Воўчая зала". У катэгорыі "Лепшы анімацыйны фільм" прадстаўлены "Анамаліза", "Галаваломка", "Добры дыназаўр", "Снупі і дробязь пузатая ў кіно" і "Баранчык Шон".

Лепшымі драматычнымі серыяламі гэтага года, па версіі Асацыяцыі замежных журналістаў, сталі "Імперыя", "Гульня прастолаў", "Містэр Робат", "Нарка", "Чужаземка". У камедыйным жанры за званне лепшага серыяла будуць змагацца "Без абавязацельстваў", "Моцарт у джунглях", "Крэмніевая даліна", "Аранжавы - хіт сезона", "Відавочнае" і "Віцэ-прэзідэнт".

Сярод намінантаў на званне "Лепшы рэжысёр" - Алехандра Гансалес Іньярыту ("Выжылы"), Том Макарці ("У цэнтры ўвагі"), Рыдлі Скот ("Марсіянін"), Стывен Спілберг ("Шпіёнскі мост"), Квенцін Таранціна ("Агідная васьмёрка") і Тод Хэйнс ("Кэрал"). На прэмію за "Лепшы сцэнарый" прэтэндуюць фільмы "Агідная васьмёрка", "У цэнтры ўвагі", "Стыў Джобс", "Пакой" і "Гульня на паніжэнне".

У намінацыі "Лепшы акцёр другога плана" названы Бенісіа Дэль Тора, Майкл Кітан, Марк Руфала, Марк Райлэнс, Сільвестр Сталонэ і Джоэл Эдгертан. "Глобус" за катэгорыю "Лепшая актрыса другога плана" могуць атрымаць Джэйн Фонда, Рэйчэл Макадамс, Кейт Уінслет, Джэніфер Джэйсан Лі і Хелен Мірэн.

Прэтэндэнтамі на "Лепшы фільм на замежнай мове" названы "Навейшы запавет" (Бельгія), "Клуб" (Чылі), "Фехтавальшчык" (Фінляндыя), "Мустанг" (Турцыя) і "Сын Саула" (Венгрыя). На жаль, фільм расійскага рэжысёра Элы Манжэевай "Чайкі", які прэтэндаваў на намінацыю, галівудскімі журналістамі выбраны не быў.

"Лепшай песняй" да фільма могуць стаць "Love Me Like You Do", "One Kind of Love", "See You Again", "Simple Sound #3" і "Writing's On The Wall". У намінацыі "Лепшая музыка да фільма" змагаюцца фільмы "Кэрал", "Дзяўчына з Даніі", "Агідная васьмёрка", "Стыў Джобс" і "Выжылы". Прэмія "Залаты глобус" прысуджаецца таксама за лепшыя серыялы ў жанры камедыі і драмы, лепшыя міні-серыялы і лепшыя жаночыя і мужчынскія ролі ў гэтых кіна- і тэлевізійных стужках.

Усяго прэмія прадугледжвае больш як 25 намінацый. Нягледзячы на тое, што інтрыга аб магчымых лаўрэатах захоўваецца да самага моманту іх аб'яўлення, у лістападзе гэтага года ўжо сталі вядомы ўладальнікі "глобусаў" па дзвюх намінацыях. Ганаровая прэмія імя Сесіля Дэ Міля за жыццёвыя дасягненні ў галіне кінематографа будзе ўручана акцёру Дэнзэлу Вашынгтану, а сімвалічная прэмія Міс "Залаты глобус" - 21-гадовай Карын Фокс, мадэлі, маладой актрысы і дачцэ знакамітага акцёра Джэймі Фокса. Па сваім статусе "Залаты глобус" уступае толькі "Оскару". Прэмія ўручаецца па выніках галасавання прыкладна сотні міжнародных журналістаў, якія жывуць у Галівудзе. Разам з тым меркаванне членаў Асацыяцыі не заўсёды супадае з рашэннямі Амерыканскай акадэміі кінамастацтваў пры раздачы "залатых статуэтак" і не ўплывае на вынік "оскараўскай гонкі". 73-я цырымонія ўручэння прэмій "Залаты глобус", якая традыцыйна адкрывае сезон "чырвоных дарожак" у Галівудзе, адбудзецца 10 студзеня 2016 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі