Поўная версія

Нацыянальны гістарычны музей падрыхтаваў выставу да Дня археолага

Культура 08.08.2019 | 09:23
Фота з архіва
Фота з архіва

8 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава "Абрысы мінулага: беларускі археалагічны малюнак ХХ - пачатку ХХІ стагоддзяў", прысвечаная Дню археолага (15 жніўня), адкрыецца ў галерэі Нацыянальнага гістарычнага музея 12 жніўня, паведамілі БЕЛТА ва ўстанове.

"У экспазіцыі будуць прадстаўлены каля 100 археалагічных малюнкаў, створаных беларускімі даследчыкамі ў ХХ - пачатку ХХІ стагоддзяў, - расказалі ў музеі. - Тут можна ўбачыць археалагічныя малюнкі, вынікі экспедыцый па нашай краіне з фондаў Цэнтральнага навуковага архіва НАН Беларусі і прыватных калекцый Міхаіла Чарняўскага, Людмілы Дучыц, Алены Касюк і іншых. Выстава пакажа адзін з многіх этапаў работы вучонага-археолага - графічную фіксацыю аб'ектаў даследавання".

Археалагічны малюнак з'явіўся ў другой палове ХІХ стагоддзя, калі кожная экспедыцыя ў сваім штабе мела мастака, які фіксаваў розныя аб'екты ў палявых умовах. Гэта традыцыя прадоўжылася і ў ХХ стагоддзі. На сённяшні дзень археолаг спалучае ў сабе функцыю кіравання раскопкамі і стварэння малюнкаў у час і пасля экспедыцыі.

"У пэўнай ступені археолага можна назваць і рэканструктарам мінулага, часам ён аднаўляе знешні выгляд людзей, якія даўно пайшлі з жыцця, а часам нанава адбудоўвае даўно разбураныя аб'екты і малюе паселішчы, гарады, што зніклі, - адзначылі ў музеі. - Графічная рэканструкцыя апошнім часам становіцца незаменным інструментам для трансляцыі сухой навуковай інфармацыі ў "масы" зразумелай мовай. Археолаг - гэта асоба, якая віртуозна валодае не толькі рыдлёўкай, але і алоўкам. З-пад рукі даследчыка, у яго малюнках, кожны можа ўбачыць абрысы мінулага, якія вяртаюць нас у мінулае - у часе і прасторы".

Выстава будзе працаваць па 29 жніўня.-0-

Навіны рубрыкі Культура
У час экскурсіі кітайскай дэлегацыі па Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. Фота Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Беларуска-кітайская выстаўка "Традыцыі сустракаюцца" адкрыецца ў Нацбібліятэцы 25 верасня
13 Верасень, 19:35
Беларусь і Кітай пастаянна знаходзяць новыя магчымасці культурнага супрацоўніцтва - Бондар
13 Верасень, 17:01
Вялікі тэатр Беларусі падрыхтаваў выставу пра Яўгена Глебава
13 Верасень, 12:42
Аскараносны фільм "Скура" пакажуць на міжнародным фестывалі кароткаметражных фільмаў у Мінску
12 Верасень, 11:54
Візіткі фіналістаў нацадбору дзіцячага "Еўрабачання-2019" прадставілі ў тэлеэфіры
12 Верасень, 11:00
Кнігу пра Вітольда Бялыніцкага-Бірулю прэзентавалі ў Нацыянальным мастацкім музеі
12 Верасень, 10:36
Выстава "Беларуская культура праз прызму часоў" адкрыецца ў Гасцінай Уладзіслава Галубка
11 Верасень, 14:00
Выстава нямецкага мастака Германа Буса "Палеская элегія. Страчаная зямля" адкрылася ў Мінску
11 Верасень, 12:23
Пра падарожжы па Беларусі мастака Кастуся Качана раскажа выстава ў Гомелі
11 Верасень, 11:35
Поўная версія