Поўная версія

Нацыянальная бібліятэка Беларусі запрашае на выставу жывапісу Рыгора Іванова

Культура 02.12.2019 | 18:37
Фота з архіва
Фота з архіва

2 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Выстава жывапісу "Калядныя званы", якая прадставіць работы беларускага мастака Рыгора Іванова, адкрыецца 3 снежня ў галерэі "Ракурс" Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў аддзеле сувязей з грамадскасцю.

"Каларытныя вобразы падораць наведвальнікам святочны настрой і станоўчыя эмоцыі", - расказалі ў бібліятэцы.

Рыгор Іваноў - вядомы беларускі мастак, член Беларускага саюза мастакоў, заснавальнік і родапачынальнік у беларускім мастацтве аўтарскага напрамку, асноўнай ідэяй якога з'яўляецца ўспрыманне, што ўсё - гэта сіла і святло. Прадметы, людзі - усё святло. І сама карціна - гэта аб'ект, які свеціцца. І тое, што намалявана на ёй, свеціць само па сабе, знутры.

"Мае карціны - гэта як медытацыя, малітва. Можна яе сфармуляваць словамі, а можна проста глядзець на святло", - адзначае аўтар. У работах мастака амаль фізічна адчуваецца светлавая пульсацыя.

Выстава будзе працаваць да 1 лютага.-0-

Навіны рубрыкі Культура
Поўная версія