Поўная версія

На "Славянскім базары ў Віцебску" правядуць танцавальны батл

Культура 29.05.2019 | 18:17
Фота з архіва
Фота з архіва

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На ХХVIII Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" пройдзе вялікая танцавальная падзея Dream Dance Fest, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

"У міжнароднай танцавальнай бітве 14 ліпеня сыдуцца прадстаўнікі розных харэаграфічных напрамкаў з розных краін. Я ўпэўнены, што мерапрыемства такога ўзроўню стане значнай падзеяй для многіх танцораў", - сказаў аўтар і каардынатар праекта DDF Аляксандр Лаўрыновіч.

У праграму танцавальнага фэсту ўвойдуць конкурсныя прагляды і майстар-класы, сустрэчы з вядомымі харэографамі і танцавальныя батлы, а таксама маштабны турнір па Just Dance. Запрашэнні атрымалі калектывы і знакамітыя дзеячы мастацтваў з Беларусі, Латвіі, Літвы, Казахстана, Малдовы, Польшчы, Расіі, Украіны, Узбекістана.

"Славянскі базар" набірае абароты. У сетцы мерапрыемстваў з'явіўся яшчэ адзін дастойны праект - Міжнародная танцавальная падзея Dream Dance Fest, якая аб'яднае танцораў розных напрамкаў і дапаможа набыць неацэнны вопыт і, што немалаважна, сяброў. Асабліва радуе, што ў бягучым годзе "Славянскі базар" не толькі спявае, але яшчэ і танцуе", - падкрэсліў дырэктар фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" Глеб Лапіцкі.

Заяўкі на ўдзел у конкурсе прымаюцца па 10 чэрвеня на сайце www.festivali.by/DDF. "Колькасць удзельнікаў абмежавана, таму паспяшайцеся атрымаць свой білет у вялікі танцавальны праект "Славянскага базару ў Віцебску". Дарэчы, усе танцоры змогуць не толькі паўдзельнічаць у конкурсе і праявіць сябе з прафесійнага боку, але і пабываць у эпіцэнтры святочнай сталіцы фестывалю - у Віцебску", - сказаў Аляксандр Лаўрыновіч.-0-

Навіны рубрыкі Культура
Камерная зала Вялікага тэатра Беларусі адкрые сезон шэдэўрамі сусветнай оперы
Учора 15:09
"Беларусь 3" падрыхтаваў тэматычныя выпускі да дзён нараджэнняў Валянціны Гаявой і Генадзя Гарбука
Учора 14:01
Выстава праваслаўных абразоў "Нябеснае воінства" адкрылася да 1000-годдзя Брэста
Учора 11:47
У Косаўскім палацы. Фота з архіва Рэстаўрацыю Косаўскага палацава-паркавага ансамбля плануюць завяршыць у 2020 годзе
Учора 11:11
Гастрольны тур спектакля "Радзіва "Прудок" Купалаўскага тэатра пачаўся з аншлагаў у Брэсце
18 Ліпень, 13:01
Пленэр, прагноз ад слімака і тэатралізаванае шэсце - у Глыбокім пройдзе "Вішнёвы фестываль"
17 Ліпень, 16:44
Фота з архіва Сусветныя шэдэўры оперы і аперэты прагучаць 15 жніўня ў канцэртнай зале "Верхні горад"
17 Ліпень, 13:17
Прэм'ера песні Гвердцытэлі і выступленне сям'і Паўліяшвілі - у Віцебску прайшоў канцэрт шансона
17 Ліпень, 13:01
Артыстаў з 7 краін збярэ ў Гродне фестываль вулічнага мастацтва
16 Ліпень, 17:48
Поўная версія