Поўная версія

На натурнай пляцоўцы "Беларусьфільма" здымаюць расійскі серыял "Угрум-рака"

Культура 22.08.2019 | 14:41
Фота "Беларусьфільма"
Фота "Беларусьфільма"

22 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На натурнай пляцоўцы Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" здымаюць расійскі серыял "Угрум-рака", паведамілі БЕЛТА на "Беларусьфільме".

"На натурнай пляцоўцы "Беларусьфільма" ў Смалявіцкім раёне расійская кінакампанія "Рускі праект" Дзяніса Еўсцігнеева сумесна з беларускім прадзюсарам Сяргеем Зыгмантовічам здымае серыял "Угрум-рака" рэжысёра Юрыя Мароза, - расказалі на кінастудыі. - Галоўныя ролі выконваюць вядомыя расійскія акцёры Аляксандр Балуеў, Раман Мадзянаў, Юлія Перасільд, Станіслаў Дужнікаў. На пляцоўцы пабудавалі вялікія дэкарацыі: дамбу, хату старцаў, прыстань, баракі, скіт, прыіск. Для здымак серыяла ў "Беларусьфільма" арандуюцца касцюмы і рэквізіт, выкарыстоўваюцца паслугі піратэхнічнага ўчастка".

Здымкі 16-серыйнага драматычнага серыяла "Угрум-рака", заснаванага на аднайменным рамане Вячаслава Шышкова, на натурпляцоўцы будуць прадаўжацца да канца снежня.

Серыял Юрыя Мароза - другая адаптацыя рамана. Першая экранізацыя выйшла ў 1968 годзе.-0-

Навіны рубрыкі Культура
Поўная версія