ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Чацвер, 6 кастрычніка 2022
Мінск 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
16 жніўня 2022, 14:06

"Кліч Палесся": стала вядома праграма фестывалю этнакультурных традыцый

Фота з архіва
Фота з архіва

16 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стала вядома праграма міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый "Кліч Палесся", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Фестываль пройдзе 20 жніўня. Традыцыйна раз у два гады ён праходзіць у маляўнічым аграгарадку Ляскавічы. Мерапрыемства накіравана на захаванне і папулярызацыю этнакультурных традыцый, вывучэнне і падтрымку багатай гісторыка-культурнай спадчыны рэгіёна, умацаванне творчых сувязей прыгранічных рэгіёнаў.

У гэтым годзе акрамя традыцыйных Лунінецкага, Пінскага і Столінскага раёнаў культуру і быт рэгіёнаў Прыпяцкага Палесся на фестывалі ўпершыню прадставяць Іванаўскі раён і Пінск.

Традыцыйна праграма фестывалю насычаная. У прыватнасці, запланаваны выступленні прафесійных і аўтэнтычных калектываў, работа інтэрактыўных пляцовак, майстар-класы ад рамеснікаў, прэзентацыя падворкаў "Палескі кірмаш". Акрамя таго, пройдзе конкурс прыгажосці і грацыі "Палеская прыгажуня", гала-канцэрт адкрытага конкурсу "КаверХорШоу", будзе працаваць інтэрактыўная пляцоўка "Партызанскі край", запланаваны фестываль і рыцарскія баі, воднае флайборд шоу, разнастайныя гульні і атракцыёны, дыскатэка. Прадугледжаны і святочны феерверк.

"Унікальнасць нашага фестывалю ў тым, што мы з году ў год спрабуем захоўваць традыцыі палешукоў. У нас кожны раз змяняюцца лакацыі, тэмы. Сёлета выбралі тэму "Палескі кірмаш", каб праз падворкі, імправізаваныя старажытныя крамы з таварам, рознымі інтэрактыўнымі зонамі прадставіць побыт палешукоў", - расказала начальнік аддзела культурна-асветнай работы галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гомельскага аблвыканкама Настасся Лысенка.

Арганізатары запрашаюць усіх жадаючых прыняць удзел у фестывалі. "Мяне часта пытаюцца: калі прыязджаць? Пажадана не пазней за 11.00, каб пачаць з намі і закончыць за поўнач. Таму што падрыхтавалі маштабную праграму, якая ахопіць абсалютна ўсіх: ад малога да вялікага", - дадала начальнік аддзела.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі