Поўная версія

Гран-пры "Золата Лістапада" атрымаў расійскі фільм "Паляўнічы"

Культура 14.11.2011 | 12:43
14 лістапада, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Гран-пры "Золата Лістапада" атрымаў фільм "Паляўнічы" расійскага рэжысёра Бакура Бакурадзэ. Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў Мінскага міжнароднага кінафестывалю "Лістапад-2011" адбылася 12 лістапада ў Палацы Рэспублікі, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Прыза Прэзідэнта Беларусі А.Р.Лукашэнкі "За гуманізм і духоўнасць у кіно", заснаванага для ўзнароджання аўтара ўключанага ў конкурсныя праграмы "Лістапада" фільма, у якім знайшла яркае творчае ўвасабленне гуманістычная, духоўная і маральная праблематыка, удастоены фільм "Манашка" беларускага рэжысёра Галіны Адамовіч.

Міжнароднае журы кінематаграфістаў асноўнага конкурсу ігравога кіно прысудзіла прыз "За лепшую рэжысуру" фільму "Белы-белы свет" (Сербія, рэжысёр Алег Ноўкавіч), прыз "За лепшую аператарскую работу імя Ю.А.Марухіна" - Івану Гудкову за работу над фільмам "І не было лепшага за брата" (Азербайджан-Расія-Балгарыя, рэжысёрр Мурад Ібрагімбекаў). Спецыяльны прыз журы за яркае мастацкае ўвасабленне аднаго з драматычных фактаў нашай агульнай гісторыі дастаўся фільму "Чорны чацвер" (Польшча, рэжысёр Антоні Краўзэ).

Узнагароды "За лепшы фільм конкурсу ігравога кіно "Маладосць на маршы" імя народнага артыста СССР кінарэжысёра В.Ц.Турава" ўдастоена карціна "На поўнач дарогі няма" (Мексіка, рэжысёр Рыгаберта Перэскана).

Міжнароднае журы асноўнага конкурсу дакументальнага кіно прысудзіла Гран-пры "За лепшы дакументальны фільм" кінастужцы "Урок агенцінскай" (Польшча, рэжысёр Войчах Старонь), спецыяльны прыз журы - фільму "Шахта нумар 8" (Эстонія-Украіна, рэжысёр Мар'яна Каат). Прынята рашэнне таксама ўзнагародзіць дыпломамі: "За яркае адлюстраванне духоўнага шляху чалавека" - фільм "Манашка" (Беларусь, рэжысёр Галіна Адамовіч); "За візуальнае рашэнне карціны" - фільм "А ці ёсць там тэатр?" (Грузія, рэжысёр Нана Джанелідзэ); "За перамогу над самім сабой" - фільм "Перамога" (Расія, рэжысёр Аляксандр Купрын).

Прыз "За лепшы фільм конкурсу маладога дакументальнага кіно" заваявала стужка "Стойбішча" (Кыргызстан, рэжысёр Аліжан Насіраў). Журы таксама прыняло рашэнне ўзнагародзіць дыпломамі: "За пошук і рызыку" - фільм "Загружаючы маё жыццё" (Арменія, рэжысёр Аруцюн Шацян); "За вернасць традыцыі" - фільм "Званар" (Беларусь, режысёр Кацярына Махава); "За лепшы публіцыстычны фільм" - кінастужку "Другі "Чэлсі". Гісторыя з Данецка" (Германія, рэжысёр Якаб Пройс); "За майстэрства" - фільм "Апошні дзень лета" (Польшча, рэжысёр Пётр Стасік).

Міжнароднае журы кінапрэсы вырашыла прысудзіць прыз "Серабро Лістапада" (у намінацыі "Фільм як з'ява мастацтва") карціне "Маці" (Македонія, рэжысёр Мілча Манчэўскі); прыз "За лупшую жаночую ролю" - Марце Ханзайка, якая сыграла ў фільме "Чорны чацвер" (Польшча, рэжысёр Антоні Краўзэ); прыз "За лепшую мужчынскую ролю" - Кахі Каўсадзэ, які сыграў самога сябе ў фільме "А ці ёсць там тэатр?" (Грузія, рэжысёр Нана Джанелідзэ). Прыза "За лепшую жаночую ролю другога плана" ўдастоены жаночы акцёрскі дуэт Хане Селімавіч і Ясне Джурычыч (фільм "Белы-белы свет" (Сербія, рэжысёр Алег Ноўкавіч), прыза "За лепшую мужчынскую ролю другога плана" - мужчынскі акцёрскі ансамбль у фільме "Шапіто-шоу" (Расія, рэжысёр Сяргей Лобан).

Шляхам падліку рэйтынгавых балаў, якія выстаўляюцца гледачамі фестывалю, вызначаны ўладальнік прыза глядацкіх сімпатый "Бронза Лістапада" (за лепшы ігравы фільм) - ім сталі "Дзённікі з Пола" рэжысёра Крыса Крауса (Германія-Эстонія). Гэтаму ж фільму дасталася ўзнагарода старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Мікалая Ладуцькі.
Навіны рубрыкі Культура
Поўная версія