ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 20 чэрвеня 2021
Мінск Ясна +29°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 снежня 2011, 08:54

Гледачы і журы назвалі пяцёрку фіналістаў "Еўрафэсту"

22 снежня, Мінск /Таццяна Пастушэнка - БЕЛТА/. Гледачы і члены прафесійнага журы назвалі 21 снежня фіналістаў тэлевізійнага музычнага праекта Белтэлерадыёкампаніі "Еўрафэст" (нацыянальнага адбору міжнароднага песеннага конкурсу "Еўрабачанне"), паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Конкурс "тры чалавекі на месца" вытрымалі чатыры сольныя выканаўцы і адна музычная група (усяго ўдзельнічалі 15 канкурсантаў). У фінал "Еўрафэсту" выйшлі "ветэраны" нацыянальнага адбору GUNESH ("And morning will come") і група Litesound ("We are the heroes"), Алёна Ланская ("All my life"), UZARI ("The winner") і Вікторыя Алешка ("Dream").

Імёны шчаслівых артыстаў разам з вядучым адбору Дзянісам Кур'янам аб'явіла прадстаўніца Беларусі на дзіцячым "Еўрабачанні-2011" у Арменіі Лідзія Заблоцкая. Пераможцы паўфінала вызначыліся шляхам падсумавання вынікаў галасавання членаў судзейскай калегіі і тэлегледачоў.

Прадстаўніка Беларусі на "Еўрабачанні-2012", якое пройдзе ў маі ў Баку (Азербайджан), выберуць 28 студзеня. Фінал "Еўрафэсту" будзе трансліравацца ў прамым эфіры тэлеканала "Беларусь 1". Пераможца вызначыцца па традыцыйнай формуле згодна з правіламі "Еўрабачання": па выніках галасавання гледачоў і ацэнак журы. Галасаванне ажыццяўляецца з дапамогай SMS, званкоў па мабільных і стацыянарных тэлефонных лініях.

Арганізатарам беларускага адбору выступае Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія. Адбор праводзіцца ў адпаведнасці з палажэннем, распрацаваным арганізатарам, і правіламі конкурсу, якія ўстанаўлівае Еўрапейскі вяшчальны саюз.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі