Поўная версія

Філасофскі жывапіс Яфіма Мінявіцкага прадставяць на выставе ў Гомелі

Культура 11.07.2019 | 11:17
Фота ggcbs.gomel.by
Фота ggcbs.gomel.by

11 ліпеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Персанальная выстава мастака Яфіма Мінявіцкага "Шлях да розуму. Мая барацьба і мая творчасць" адкрыецца 19 ліпеня ў Гомелі ў выставачнай зале карціннай галерэі Г.Х.Вашчанкі, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў дзяржаўнай установе.

Экспазіцыя аб'яднае больш за тры дзясяткі твораў майстра. Жанравы спектр работ мастака даволі шырокі: партрэт, пейзаж, фігуратыўная і сімволіка-алегарычная кампазіцыя. Аднак для ўсіх іх характэрна аўтарская манера выканання з гранёнай мазаічнай формай і яркасцю колеравага рашэння.

"Мастак актыўна цікавіцца пытаннямі паходжання хрысціянства, і гэта цікавасць знаходзіць адлюстраванне ў многіх яго палотнах. Кожная работа мае сваё аўтарскае філасофскае абгрунтаванне", - адзначылі ў галерэі.

Яфім Мінявіцкі нарадзіўся ў 1937 годзе ў Гомелі. У 1957-м скончыў мастацкае вучылішча імя П.П.Бянькова ў Ташкенце. З 2017-га - член Беларускага саюза мастакоў. Важным этапам у творчасці майстра лічыцца напісанне ў 1970 годзе карціны "Гэтага не павінна быць". З таго часу аўтар знаходзіцца ў пастаянным пошуку новых сродкаў самавыяўлення.

Арганізуюць выставу карцінная галерэя Г.Х.Вашчанкі і Гомельская абласная арганізацыя грамадскага аб'яднання "Беларускі саюз мастакоў".

Азнаёміцца з філасофскім жывапісам Яфіма Мінявіцкага ў галерэі Г.Х.Вашчанкі можна будзе да канца жніўня.-0-

Навіны рубрыкі Культура
Камерная зала Вялікага тэатра Беларусі адкрые сезон шэдэўрамі сусветнай оперы
19 Ліпень, 15:09
"Беларусь 3" падрыхтаваў тэматычныя выпускі да дзён нараджэнняў Валянціны Гаявой і Генадзя Гарбука
19 Ліпень, 14:01
Выстава праваслаўных абразоў "Нябеснае воінства" адкрылася да 1000-годдзя Брэста
19 Ліпень, 11:47
У Косаўскім палацы. Фота з архіва Рэстаўрацыю Косаўскага палацава-паркавага ансамбля плануюць завяршыць у 2020 годзе
19 Ліпень, 11:11
Гастрольны тур спектакля "Радзіва "Прудок" Купалаўскага тэатра пачаўся з аншлагаў у Брэсце
18 Ліпень, 13:01
Пленэр, прагноз ад слімака і тэатралізаванае шэсце - у Глыбокім пройдзе "Вішнёвы фестываль"
17 Ліпень, 16:44
Фота з архіва Сусветныя шэдэўры оперы і аперэты прагучаць 15 жніўня ў канцэртнай зале "Верхні горад"
17 Ліпень, 13:17
Прэм'ера песні Гвердцытэлі і выступленне сям'і Паўліяшвілі - у Віцебску прайшоў канцэрт шансона
17 Ліпень, 13:01
Артыстаў з 7 краін збярэ ў Гродне фестываль вулічнага мастацтва
16 Ліпень, 17:48
Поўная версія