Поўная версія

Дакладную копію "Джаконды" выставяць на таргі Sotheby's

Культура 18.11.2019 | 11:06
Скрыншот з відэа Euronews
Скрыншот з відэа Euronews

18 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Францыі аўкцыённы дом Sotheby's 19 лістапада выставіць на таргі дакладную копію карціны Леанарда Да Вінчы "Мона Ліза", паведамляе Euronews.

Палатно было намалявана ў XVII стагоддзі невядомым майстрам. Пачатковы кошт лота складзе 70 тыс. еўра. Адзначаецца, што ўладальнік копіі "Джаконды", бельгіец Вім Дэльвуа, набыў яе ў 2010 годзе за 35 тыс. еўра.

У XVI-XIX стагоддзях было створана каля 150 копій знакамітай карціны Леанарда да Вінчы. Сярод мастакоў, якія капіравалі "Джаконду", такія вядомыя майстры, як Тыцыян, Рафаэль і Рэмбрант. Для мастакоў стварэнне копіі з'яўлялася спосабам навучання майстэрству і магчымасцю зразумець, як тварылі іх папярэднікі.-0-

Навіны рубрыкі Культура
Поўная версія