ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 20 чэрвеня 2021
Мінск Ясна +29°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
22 мая 2017, 18:47

Дабрачынны канцэрт да Міжнароднага дня абароны дзяцей пройдзе ў "Мінск-арэне" 25 мая

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дабрачынны канцэрт да Міжнароднага дня абароны дзяцей пройдзе ў "Мінск-арэне" 25 мая, паведамілі БЕЛТА арганізатары.

У канцэрце прымуць удзел зоркі беларускай і расійскай эстрады: Сасо Паўліяшвілі, народная артыстка Беларусі Ядвіга Паплаўская, заслужаная артыстка Беларусі Іна Афанасьева, Настасся Ціхановіч, Іскуі Абалян, Тэа і Вольга Рыжыкава, Герман, Вольга Плотнікава, Ларыса Грыбалёва, Галіна Шышкова, Валерый Дайнэка, Руслан Міткевіч, UZARI, Надзея Місякова, кубінскі дуэт Барбара і Эдуарда, Вадзім Мезга, шоу "Алюр", арт-група "Натхненне", Аrt-Fashion Асаdemy MADEMOISELLE ADR`I, а таксама дзіцячыя творчыя калектывы.

Гэта ўжо дзясяты па ліку дабрачынны канцэрт, які праводзяць у Мінску дабрачынныя фонды "Дакрананне да жыцця" і "Крыніца дабрыні".

Мерапрыемства праводзіцца пры падтрымцы міністэрстваў аховы здароўя, адукацыі, культуры, інфармацыі, працы і сацыяльнай абароны, Камітэта па адукацыі Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб'яднання "Прэзідэнцкі спартыўны клуб", ТАА "Беларускі саюз жанчын". Арганізатарам выступае заслужаны калектыў Беларусі "Музычная капэла "Санорус" Мінскай вобласці".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі