ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Нядзеля, 20 чэрвеня 2021
Мінск Ясна +29°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
09 лістапада 2012, 18:27

Белтэлерадыёкампанія будзе рэкламаваць фіналістаў нацыянальнага адбору "Еўрабачання-2013"

9 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Белтэлерадыёкампаніі адбылася рабочая сустрэча творчай групы нацыянальнага адборачнага тура міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2013" з фіналістамі праекта, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі.

На сустрэчы абмяркоўваліся творчыя і тэхнічныя пытанні падрыхтоўкі да фіналу, юрыдычныя аспекты заключэння дагавораў з кожным з дзесяці канкурсантаў.

Рэпетыцыі фіналу пройдуць 5-6 снежня ў студыі "600 м" Белтэлерадыёкампаніі. Генеральная рэпетыцыя адбудзецца вечарам 6 снежня. Жараб'ёўку выступленняў плануецца правесці напярэдадні рэпетыцый.

Конкурсныя кампазіцыі ўсіх фіналістаў у бліжэйшы час з'явяцца ў ратацыі на радыёстанцыях Белтэлерадыёкампаніі (Першы нацыянальны канал Беларускага радыё, канал "Культура", радыё "Беларусь", радыёстанцыі "Сталіца" і "Радыус FM"). Таксама Белтэлерадыёкампанія плануе запісаць дыск з дзесяццю песнямі нацыянальнага адборачнага тура міжнароднага конкурсу песні "Еўрабачанне-2013".

Напярэдадні фіналу інтэрв'ю з выканаўцамі выйдуць у праграмах "Добрай раніцы, Беларусь!" на "Беларусь 1" і "Беларусь 24" і "Белорусское времечко" на "Беларусь 2".

За права прадстаўляць Беларусь на прэстыжным песенным форуме Еўропы будуць спаборнічаць Макс Лорэнс ("I love your charming eyes"), Алена Ланская ("Rhythm of love"), Аляксей Грос ("One way love"), Дарыя ("Catch me again"), група Nuteki ("Save me"), Сацура ("Get out of my way"), Uzari ("Secret"), Яnkey ("Letter to mother"), Віталь Варанко ("I wonder how you"), Beaver Band ("Incredible girl").

Фінальнае шоу беларускага адбору 7 снежня будзе трансліравацца ў прамым эфіры на тэлеканалах "Беларусь 1" і "Беларусь 24". Пераможца вызначыцца па традыцыйнай формуле згодна з правіламі конкурсу "Еўрабачання" - па выніках галасавання гледачоў і ацэнак журы.

"Еўрабачанне-2013" пройдзе ў маі будучага года ў Швецыі ў горадзе Мальмё.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі