Поўная версія

Белдзяржфілармонія запрашае на спектакль "Чырвоная Шапачка на новы лад"

Культура 04.11.2019 | 09:56
Фота з архіва
Фота з архіва

4 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Музычны спектакль "Чырвоная Шапачка на новы лад" па матывах вядомай казкі пісьменніка Шарля Перо пройдзе сёння на сцэне Малой канцэртнай залы імя Р.Шырмы Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязей з грамадскасцю.

Шмат гадоў таму французскі пісьменнік Шарль Перо напісаў казку "Чырвоная Шапачка". Паводле яе сюжэту, добрая маленькая дзяўчынка, калі нясе піражкі да сваёй хворай бабулі, сустракае хітрага, злога Воўка. "Галодны і страшны Воўк з'ядае Чырвоную Шапачку і яе бабулю, з-за гэтага дзеці часта сумуюць, а зусім маленькія пачынаюць плакаць. Таму стваральнікі музычнага спектакля Філармоніі для дзяцей і юнацтва вырашылі прагнаць злога разбойніка з казкі. І дапамогуць ім гэта зрабіць юныя гледачы", - расказалі ў Белдзяржфілармоніі.

Ролі ў спектаклі выконваюць лаўрэаты міжнародных конкурсаў і салісты Беларускай дзяржаўнай філармоніі. Кампазітар - Уладзімір Саўчык, аўтар сцэнарыя і рэжысёр-пастаноўшчык - Таццяна Можар.-0-

Навіны рубрыкі Культура
Поўная версія