Поўная версія

Беларусь прэзентавала свой праект на 58-м Венецыянскім біенале

Культура 10.05.2019 | 14:58
Фота Марыі Дзідзюля
Фота Марыі Дзідзюля

10 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь на 58-м Венецыянскім біенале сучаснага мастацтва прадстаўлена скульптурнай мультымедыйнай кампазіцыяй "Выхад". Афіцыйнае адкрыццё нацыянальнага павільёна адбылося 9 мая, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА куратар праекта Вольга Рыбчынская.

На прэзентацыі беларускага павільёна прысутнічалі старшы саветнік пасольства Беларусі ў Італіі Вольга Далгаполава, куратары і мастакі з Германіі, Італіі, Літвы, Польшчы, ЗША і іншых краін, у якіх кампазіцыя "Выхад" выклікала вялікую цікавасць. "Усе прысутныя адзначылі цэласнасць нашага праекта і счытваемыя сэнсы, - сказала Вольга Рыбчынская. - Мы вельмі ўдала размясціліся, каля выхаду з Арсенала і на паўдарогі да садоў Джардзіні, таму няхваткі ў наведвальніках не будзе".

Праект "Выхад" шматмерны і працуе ў каардынатах часу, гісторыі і сучаснасці. Яго экспазіцыя створана на аснове прасторавага ўзаемадзеяння пяці мультымедыйных аб'ектаў - скульптурных абязлічаных фігур на чалавечы рост, кожная з якіх фіксуе пэўную падзею-стан. "Усе фігуры і прадметы (тэлевізар, неонавая шыльда, лозунг, паднос са шклянкамі з малаком, упаковачныя скрыні) звязаны і, узаемадзейнічаючы адзін з адным, складаюць адзіны модуль. Татальная інсталяцыя аб'ядноўвае элементы ў адзінае цэлае і стварае ўнікальную аўру паведамлення, непрамога выказвання", - расказала Вольга Рыбчынская.

Удзелу праекта "Выхад" у Венецыянскім біенале папярэднічаў рэспубліканскі конкурс на стварэнне куратарскай канцэпцыі павільёна, на які было пададзена 18 заявак. Рашэннем журы для ўдзелу ў форуме была выбрана менавіта канцэпцыя скульптара Канстанціна Селіханава і арт-крытыка гісторыка мастацтва Вольгі Рыбчынскай. Іх праект адпавядаў дэвізу і тэме цяперашняга біенале - May you live in interesting times ("Каб ты жыў у цікавы час"), што адлюстроўвае новыя арыгінальныя ідэі сучаснага мастацтва ў Беларусі.

58-ы Венецыянскі біенале - адзін з найбольш вядомых сусветных мастацкіх форумаў, прысвечаных сучаснаму мастацтву, пройдзе з 11 мая па 24 лістапада. Арганізатарамі нацыянальнага павільёна выступілі Міністэрства культуры, Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў пры падтрымцы Міністэрства замежных спраў і пасольства Беларусі ў Італіі.-0-

Фота прадастаўлены ўдзельнікамі. Фота Марыі Дзідзюля

Навіны рубрыкі Культура
Фота з архіва Мелодыі ваенных гадоў у выкананні Прэзідэнцкага аркестра Беларусі прагучаць на чыгуначным вакзале Мінска
Учора 19:04
Беларускі музычны тэатр пакажа сваю інтэрпрэтацыю "Камедыі" Уладзіміра Рудава
Учора 18:16
Дырэкцыя "Славянскага базару" праводзіць суперакцыю па продажы білетаў
Учора 16:12
Вялізную карціну пра абарону Брэсцкай крэпасці прадставяць на выстаўцы ў Мінску
Учора 16:00
Святочныя мерапрыемствы да Дня Незалежнасці адкрые канцэрт у Палацы Рэспублікі 2 ліпеня
Учора 14:19
Спаборніцтвы валыншчыкаў, выступленні фальклорных калектываў і квэсты пройдуць на "Кушлянскім фэсце"
25 Чэрвень, 20:40
Выстаўку плакатаў Вялікай Айчыннай вайны пакажуць у Оршы
25 Чэрвень, 17:58
РТБД рыхтуе прэм'еру спектакля аб жыцці ў дзвюх эпохах
25 Чэрвень, 17:25
Больш за 300 іспанскіх характарных лялек прадэманструюць у Гасцёўні Уладзіслава Галубка
24 Чэрвень, 15:00
Поўная версія