ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 30 лістапада 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць 0°C
Усе навіны
Усе навіны
Культура
01 лістапада 2019, 12:08

Агляды падзей "Лістапада" прадставяць тэле- і радыёканалы Белтэлерадыёкампаніі

Фота з архіва
Фота з архіва

1 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Агляды фестывальных падзей "Лістапада" прадставяць тэле- і радыёканалы Белтэлерадыёкампаніі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе медыяхолдынга.

XXVI Мінскі міжнародны кінафестываль "Лістапад" пройдзе з 1 па 8 лістапада пад лозунгам "Да радасці". Белтэлерадыёкампанія як афіцыйны партнёр форуму традыцыйна акажа яму шырокую інфармацыйную падтрымку ў тэле- і радыёэфіры.

У прыватнасці, журналісты і карэспандэнты Агенцтва тэленавін у эфіры "Беларусь 1" раскажуць аб гасцях на Чырвонай дарожцы і навінках аўтарскага кіно, рэйтынгах гледачоў і трыумфатарах цяперашняга "Лістапада". Тэлеканал "Беларусь 3" прапануе гледачам паглядзець праект "Навіны культуры", у якім пакажа і раскажа, чым жыве буйнейшы беларускі кінафестываль. Пасля завяршэння форуму сацыякультурны канал плануе паказаць у эфіры некаторыя работы Нацыянальнага конкурсу ММКФ "Лістапад-2019".

У першы тыдзень лістапада слухачоў Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё ў ранішнім эфіры чакаюць насычаныя "Дзённікі" кінафоруму з рэпартажамі і інтэрв'ю. Блокі навін радыёканала таксама прадставяць слухачам панараму фестывальных дзён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі