Поўная версія

Ад вечнай класікі да палымянага рока - на "Славянскім базары" прайшоў першы канцэрт

Культура 10.07.2019 | 09:35

10 ліпеня, Віцебск /Андрэй Шчарбіцкі - БЕЛТА/. На Міжнародным фестывалі мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" прайшоў першы канцэрт - "Уверцюра да фестывалю: ад класікі да рока", паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

На сцэне Летняга амфітэатра ў суправаджэнні Прэзідэнцкага аркестра пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна выступілі замежныя і беларускія артысты. Адным з першых выйшаў на сцэну народны артыст Малдовы Канстанцін Масковіч. Ён на пан-флейце выканаў фантазію на тэму вядомай песні групы ABBA "The Winner Takes It All".

Салістка Вялікага тэатра Расіі Ксенія Дзяжнёва парадавала гледачоў творамі Джузэпэ Вердзі і Джакама Пучыні ў сваім выкананні. На радасць публіцы выступіў і італьянскі тэнар Алесандра Сафіна, у тым ліку ён выканаў папулярную "Luna". Спявак разам з карэйскай опернай зоркай Сумі Чо падарылі прысутным у Летнім амфітэатры прэм'еру кампазіцыі "Fiore". Таксама на першым канцэрце выступілі заслужаная артыстка Беларусі Алена Шведава, француз Венсан Нікло.

У перапынку паміж выступленнямі Віктар Бабарыкін расказаў, што ён курыруе маладых дырыжораў, сярод якіх і яго сын. "Справа павінна прадаўжацца, таму што ва ўсіх краінах свету за пультам знаходзяцца нацыянальныя дырыжоры. У Беларусі шмат маладых і таленавітых дырыжораў, я іх гатовы падтрымліваць і развіваць", - сказаў мастацкі кіраўнік Прэзідэнцкага аркестра.

Гаворачы пра назву канцэрта, вядучы спытаў у Віктара Бабарыкіна: "Усё ж такі класіка або рок?". Той адказаў коратка: "Рок". Адказ выклікаў пазітыўную рэакцыю публікі.

Уварваўся ў ідылію класікі Іван Вабішчэвіч, больш вядомы як Дзядзя Ваня, песняй "Я застаюся". Ён эфектна праехаў каля сцэны на матацыкле, падняўся на яе і запаліў з "Highway to Hell" AC/DC. Але самым чаканым быў выхад экс-саліста групы Deep Purple Джо Ліна Цёрнера. Легенда рока ў паўзах паміж песнямі размаўляў з гледачамі, заводзіў іх і дзякаваў "Славянскаму базару" за такі музычны вечар.

Фестываль "Славянскі базар у Віцебску" ў бягучым годзе праходзіць з 8 па 17 ліпеня. Урачыстая цырымонія і гала-канцэрт адкрыцця адбудуцца ў Летнім амфітэатры 11 ліпеня, закрыцця - 15 ліпеня. Дадатковыя мерапрыемствы запланаваны на 8-10 і 16-17 ліпеня.-0-

Навіны рубрыкі Культура
Камерная зала Вялікага тэатра Беларусі адкрые сезон шэдэўрамі сусветнай оперы
19 Ліпень, 15:09
"Беларусь 3" падрыхтаваў тэматычныя выпускі да дзён нараджэнняў Валянціны Гаявой і Генадзя Гарбука
19 Ліпень, 14:01
Выстава праваслаўных абразоў "Нябеснае воінства" адкрылася да 1000-годдзя Брэста
19 Ліпень, 11:47
У Косаўскім палацы. Фота з архіва Рэстаўрацыю Косаўскага палацава-паркавага ансамбля плануюць завяршыць у 2020 годзе
19 Ліпень, 11:11
Гастрольны тур спектакля "Радзіва "Прудок" Купалаўскага тэатра пачаўся з аншлагаў у Брэсце
18 Ліпень, 13:01
Пленэр, прагноз ад слімака і тэатралізаванае шэсце - у Глыбокім пройдзе "Вішнёвы фестываль"
17 Ліпень, 16:44
Фота з архіва Сусветныя шэдэўры оперы і аперэты прагучаць 15 жніўня ў канцэртнай зале "Верхні горад"
17 Ліпень, 13:17
Прэм'ера песні Гвердцытэлі і выступленне сям'і Паўліяшвілі - у Віцебску прайшоў канцэрт шансона
17 Ліпень, 13:01
Артыстаў з 7 краін збярэ ў Гродне фестываль вулічнага мастацтва
16 Ліпень, 17:48
Поўная версія