Сцяг Аўторак, 10 снежня 2024
Усе навіны
Усе навіны

Правілы выкарыстання матэрыялаў, апублікаваных на сайтах УП "БелТА"


1. Агульныя палажэнні


1.1. Гэтыя правілы вызначаюць парадак і ўмовы выкарыстання матэрыялаў, размешчаных на сайтах УП "БелТА" (далей - Агенцтва);

1.2. Сайтамі Агенцтва з'яўляюцца наступныя рэсурсы: https://www.belta.by, https://blr.belta.by/, https://eng.belta.by/, https://deu.belta.by/, https://esp.belta.by/, https://chn.belta.by/, https://photobelta.by/, https://7days.belta.by/, https://7dney.by, https://beldumka.belta.by/, https://belarus-economy.by/, https://sbazar.belta.by/, https://gripp.belta.by/, https://www.veteran.by/ru, https://peramoga.belta.by/;

1.3. Усе правы на матэрыялы, апублікаваныя на вэб-сайтах агенцтва, належаць УП "БелТА". Выключэнне складаюць матэрыялы, указанне на прыналежнасць правоў на якія змешчана ў саміх матэрыялах ці ў зносках да іх;

1.4. Пад выкарыстаннем матэрыялаў разумеецца перадрук, распаўсюджванне, публічны паказ, перадача ў эфір, паведамленне па кабелі, давядзенне да ўсеагульнага ведама, пераклад, перапрацоўка і іншыя магчымыя спосабы выкарыстання, прадугледжаныя дзеючым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;

1.5. Гэтыя правілы распаўсюджваюць сваё дзеянне на інфармацыйныя агенцтвы, падпісчыкаў на інфармацыйныя прадукты БЕЛТА, афіцыйныя інтэрнэт-вузлы кампаній і арганізацый, тэматычныя інтэрнэт-вузлы юрыдычных асоб, інтэрнэт-рэсурсы навін, электронныя і друкаваныя сродкі масавай інфармацыі, газеты, часопісы, выданні фізічных і юрыдычных асоб, блогі і персанальныя старонкі фізічных асоб, сайты дабрачынных арганізацый, адукацыйных устаноў усіх тыпаў, органаў выканаўчай улады, рэлігійных арганізацый, грамадскія бясплатныя даведачныя сістэмы, асветныя, краіназнаўчыя і іншыя рэсурсы ў сетцы Інтэрнэт (далей Карыстальнікі);

2. Абавязкі кожнага карыстальніка пры публікацыі матэрыялаў


2.1. Афармляць спасылкі на крыніцу матэрыялаў:


2.1.1. пры размяшчэнні ў друкаваным выданні карыстальнік абавязаны пазначыць праваўладальніка - Крыніца: БЕЛТА;

2.1.2. пры выкарыстанні ў час радыё-, тэле-, відэапраграм - у выглядзе ўпамінання Агенцтва (БЕЛТА ці Беларускае тэлеграфнае агенцтва);

2.1.3. пры размяшчэнні ў інтэрнэце тэкставых матэрыялаў карыстальнік абавязаны даць у першым абзацы паведамлення прамую, не закрытую ад індэксавання пошукавымі сістэмамі гіперспасылку віду БЕЛТА або www.blr.belta.by на арыгінальны тэкст матэрыялу на сайце Агенцтва. 

2.1.4. пры цытаванні матэрыялаў Агенцтва спасылка павінна размяшчацца адразу пасля цытуемай інфармацыі і афармляцца ў адпаведнасці з п. 2.1.3.;

2.1.5. пры выкарыстанні графічных, фота- і відэаматэрыялаў гіперспасылка на Агенцтва павінна быць размешчана непасрэдна пад выкарыстоўваемай інфармацыяй;

2.1.6. памер шрыфту гіперспасылкі не павінен быць меншы за шрыфт тэксту карыстальніка, у якім выкарыстоўваецца тэкставая Інфармацыя;

2.1.7. перадрукоўванне матэрыялаў Агенцтва, атрыманых з другасных крыніц, магчыма толькі са спасылкай, аформленай у адпаведнасці з п. 2.1.3. гэтых Правіл;

2.1.8. Матэрыялы анлайн-канферэнцый, круглых сталоў, інтэрв'ю, каментарыяў дапускаюцца да перадрукоўвання толькі праз 24 гадзіны з моманту публікацыі. Цытаванне дазваляецца пасля выхаду матэрыялаў у адпаведнасці з п. 2.1.3.

2.2. Захоўваць дакладнасць перадачы тэксту


2.2.1. пры перадачы матэрыялаў не дапускаецца перапрацоўка іх арыгінальнага тэксту. Скарачэнне або перакампаноўка частак матэрыялу дапускаецца, калі гэта не вядзе да скажэння яго сэнсу;

2.2.2. адказнасць за скажэнне сэнсу матэрыялаў, якое ўзнікла з-за іх недакладнай перадачы, ляжыць на карыстальніку.

2.2.3. забараняецца любое рэдагаванне выяў з сайтаў агенцтва (кадраванне, выкарыстанне ў калажах, скрыванне "вадзянога" знака);

2.2.4. відэаматэрыялы дазваляецца выкарыстоўваць з дапамогай відэаплэера сэрвісу Youtube, афіцыйнага канала Агенцтва (https://www.youtube.com/user/beltavideo).

2.2.5. забараняецца скачваць відэаматэрыялы Агенцтва з сэрвісу Youtube і размяшчаць іх у іншых відэаплэерах і відэасэрвісах;

2.3. Забаронена ўключэнне ў RSS-рассылкі паведамленняў, якія поўнасцю дубліруюць паведамленні Агенцтва. Пры выкарыстанні ў RSS-рассылках Карыстальніка перапрацаваных матэрыялаў Агенцтва забараняецца пазначаць час ідэнтычны ці больш ранні, чым час выпуску адпаведных матэрыялаў на сайце Агенцтва.

УВАГА! Гэтыя правілы не з'яўляюцца дагаворам.

БелТА мае права ў любы час змяніць гэтыя правілы без інфармавання карыстальнікаў. Любыя змяненні будуць размешчаны на https://blr.belta.by/ і абавязкам карыстальніка з'яўляецца азнаямленне з умовамі правіл шляхам наведвання сайта. Змяненні ўступаюць у сілу ў момант іх апублікавання на сайце.

Па ўсіх пытаннях, звязаных з прадуктамі і паслугамі УП "БелТА", просім звяртацца да спецыялістаў Агенцтва:
Тэл.: (375 17) 311-33-60
Факс: (375 17) 311-35-25

© 2024, БЕЛТА

Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі